Пошук
Публікацыі

БАРШЧЭЎСКІ

КУЛЬТУРА ШЛЯХТЫ

Лічыльнік

 7051 агулам

 1 зараз на сайце

Рэгістрацыя

Злучыць зноў
---

Ваша імя (лацінкай):

Ваш пароль


 Колькасць карыстальнікаў 0 карыстальнік


Зараз на сайце:

З зарэгістраваных нікога

Сяргей Шыдлоўскі - Гісторыя Беларусі - История Беларуси - History of Belarus


4 апошнія навіны



Siarhiej Szydlouski. УЛАСНЫЯ ІМЁНЫ Ў КНІЗЕ Я. БАРШЧЭЎСКАГА "ШЛЯХЦІЦ ЗАВАЛЬНЯ", ЯК КРЫНІЦА РЭКАНСТРУКЦЫІ ЭТНІЧНАЙ КАРЦІНЫ СВЕТУ ПРЫВІЛЕЯВАНАГА САСЛОЎЯ БЕЛАРУСКАГА ПАДЗВІННЯ Ў ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ ХІХ СТ. - admin 16/04/2009 @ 08:26

Пад тэрмінам "этнічная карціна свету" разумеецца пэўная "міфалагема рэальнасці", якая фарміруе логіку адаптацыйных паводзінаў этнасу, або, у нашым выпадку, часткі этнасу — традыцыйнага прывілеяванага саслоўяў Беларускага Падзвіння. Карціна свету асэнсоўваецца яе носьбітамі часткова і фрагментарна, яна не дадзена ў пэўнай лагічнай цэласнасці, тым больш, у гатовым тэксце. Узнавіць падобныя ўяўленні магчыма карыстаючыся ўскоснымі звесткамі і крыніцамі, да якіх можна аднесці і ўласныя імёны, што выяўляюць пэўную "прыродна-ландшафтную, гісторыка-культурную і гаспадарчую лакальную спецыфіку". ДАЛЕЙ...

Siarhiej Szydlouski. УРБАНІСТЫЧНЫ АСПЕКТ КУЛЬТУРЫ БАВАЎ ПРЫВІЛЕЯВАНАГА САСЛОЎЯ БЕЛАРУСІ Ў ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ ХІХ СТАГОДДЗЯ - admin 17/11/2008 @ 19:18

Шляхта, прывілеяванае саслоўе Беларусі, з’яўлялася пераважна вясковым станам. Больш рашучае пранікненне яе ў культурную прастору горада, якое выявілася найперш у сферы баваў і адпачынку, адбываецца на працягу першай паловы ХІХ стагоддзя. Можна вылучыць пэўныя локусы, дзе здзяйснялася гэтая экспансія. Перадусім гэта кірмаш, традыцыйны пункт камунікавання розных саслоўяў і культур на землях Беларусі. Слова “кірмаш” у ХІХ стагоддзі азначала не толькі торг, але і гулянне, “прастольнае свята пры царкве, касцёле, манастыры”. Звычайна кірмашы ладзіліся летам і восенню ў гадавыя святы [1, 234]. Кірмашы праводзіліся ва ўсіх гарадах і мястэчках Беларусі. Свецкую атмасферу пад час ладжання, напрыклад, свіслацкіх кірмашоў сучаснікі параўноўвалі з карлсбадскай – па багаццю разнастайных формаў баўлення і шырокаму ўдзелу арыстакратыі. На кірмашы прыязджалі прыватныя тэатральныя антрэпрызы. Адбываліся цыркавыя дэманстрацыі з фокуснікамі, канатаходцамі, гімнастамі. Распаўсюджанай пад час кірмашоў формай баўлення часу былі касцюмаваныя танцавальныя вечарыны. Кірмашовыя імпрэзы вылучаліся масавасцю і сацыяльнай разнастайнасцю ўдзельнікаў. Кірмашы маглі супадаць са шляхецкімі выбарамі, кантрактамі, што яшчэ больш павялічвала сумеры ўрачыстасцяў. Кантракты, дзелавыя і гандлёва-фінансавыя імпрэзы, якія адбываліся штогод у буйных гарадах краю, збіралі “высокае” грамадства. Пад час сакавіцкіх кантрактаў у Мінску набывалі, прадавалі і арандавалі маёнткі, браліся і выплочваліся пазыкі ды адсоткі, замацоўваліся ўмовы на пастаўкі ў Рыгу хлеба, карабельнага лесу, пенькі, ільну, ільнянога семя і г.д. Акрамя таго, намаўляліся ў маёнткі эканомы, пісары, афіцыялы. Віленскія святаюр'еўскія кантракты з'яўляліся тым рэдкім момантам, калі ў край, каб сплаціць або атрымаць пазыкі, вярталася арыстакратыя, што перабывала звычайна за яго межамі. ДАЛЕЙ...

... / ... Подробнее ...


Siarhiej Szydlouski. ШЛЯХЕЦКI САСЛОЎНЫ IДЭАЛ У ТВОРАХ ЯНА БАРШЧЭЎСКАГА - admin 13/11/2008 @ 14:58

Празаічныя творы Яна Баршчэўскага з'яўляюцца адной з найпершых прэзентацый Беларусі ў польскамоўнай літаратуры ХІХ стагоддзя. У адрозненні ад большасці аналагічных спробаў таго часу, у якіх ідэя беларускасці паўстае як рэдукаваны і зніжаны варыянт краёвага ліцвінскага патрыятызму, прызначанага паспалітым – "Літва для бедных", Беларусь Яна Баршчэўскага – самадастатковая каштоўнасць.
І мова твора, і выбар герояў (шляхціцы, студэнты полацкай езуіцкай акадэміі) сведчаць на карысць таго, што проза Яна Баршчэўскага адрасавалася чытачам шляхецкага паходжання. Толькі пяць першых апавяданняў (аўт. – маецца на ўвазе "Шляхціц Завальня") Я. Баршчэўскага – "сялянскія", "простанародныя", – канстатуе даследчык творчасці Я. Баршчэўскага Мікола Хаўстовіч, – усе астатнія (а таксама аповесці "Драўляны Дзядок і кабета Інсекта", "Душа не ў сваім целе") апавядаюць пра вышэйшы клас беларускага грамадства, пра найбольш характэрных яго прадстаўнікоў другой паловы XVIII-першай паловы XIX ст.
Творы Яна Баршчэўскага ствараліся для шляхты і пра шляхту. Баршчэўскі не адкрываў новую экзатычную краіну ці сялянскі народ, як гэта рабілі літаратары-рамантыкі. Галоўнае "адкрыццё" пісьменніка з Полаччыны – беларускае дваранства, пра існаванне якога ў першай палове ХІХ стагоддзя ўжо паспелі забыцца. У сваіх творах Ян Баршчэўскі фармулюе рацыі і абавязкі шляхецкага саслоўя перад грамадствам, стварае ідэал беларускага шляхціца – патрыёта Беларусі. Менавіта гэтая задача арганізуе ідэйнае поле "Шляхціца Завальні" – "эквіваленту "Святое кнігі" беларусаў – сукупнасці філасофскіх, грамадска-палітычных і маральна-этычных поглядаў". ДАЛЕЙ...

... / ... Подробнее ...


Siarhiej Szydlouski. Шляхецкі этас у творах А. Міцкевіча "Пан Тадэвуш" і Я. Баршчэўскага "Шляхціц - admin 12/11/2008 @ 15:23

У літаратуры няма абсалютных велічыняў. Ацэнка творчасці носіць збольшага суб'ектыўны характар і залежыць не толькі ад ступені таленавітасці аўтара, але і ад культурна-гістарычнага кантэксту, у які ўлучаны чытач. Як прыклад, рэцэпцыя польскамоўных твораў Я. Баршчэўскага і А. Міцкевіча сучаснай беларускай культурай. Баршчэўскі і Міцкевіч патрапілі выявіць выразныя тыпы нацыянальнай арыстакратыі. І першы, і другі сакралізавалі мінулае, краявід, народ тутэйшай зямлі. Але вобразы Радзімы, створаныя імі, для нас пакуль не знітаваліся. І дасюль беларуская нацыянальная думка не вызначылася напэўна – чым ёсць "Літва" Міцкевіча і "Беларусь" Баршчэўскага – сінонімамі або альтэрнатыўнымі сусветамі. Далей...

^ Наверх ^