Источник: Ссылки по теме: Полацкі езуіцкі калегіум Т.Б. БЛИНОВА. ИЕЗУИТЫ В БЕЛАРУСИ На первую страницу |
ЛЯНКЕВIЧ ГАБРЫЕЛЬ 15.3.1722-11.11.1798 Каталіцкі рэлігійны дзеяч, архітэктар, педагог. Нарадзіўся на Полаччыне. 3 1745 член ордена езуітаў. Вучыўся архітэктуры ў Віленскай езуіцкай акадэміі (1752-54) у Т.Жаброўскага і ў Рыме (1762-65). У 1765-73 выкладаў філасофію, архітэктуру і матэматыку ў калегіумах Нясвіжа і Полацка. У 1768 выканаў праект перабудовы капліцы ў касцёле св. Яна ў Вільні. Пасля выдання ў 1773 папскай булы аб скасаванні ордэна разам з С.Чарневічам дамогся захавання дзейнасці езуітаў у межах Расійскай імперыі і адкрыцця ў 1780 у Полацку навіцыята. 3 1782 рэктар Полацкага езуіцкага калегіума. У 1785-98 - генеральны вікарый ордэна езуітаў. Аўтар шэрагу архітэктурных праектаў. |