Источник: Ссылки по теме: ЖИТИЕ ЕВФРОСИНИИ ПОЛОЦКОЙ На первую страницу |
Жыціе Ефрасінні Полацкай Створана на мяжы 12-13 ст. у Полацку ў манастыры. Адзін з ранніх твораў гістарычнай прозы на Беларусі, які дайшоў да нас у больш позніх спісах. У ім апавядаецца пра жыццё і культурна-асветніцкую дзейнасць Ефрасінні Полацкай. Перад чытачом паўстае вобраз самаахвярнай, незвычайнай жанчыны. У "Жыціі" ўслаўляецца яе імкненні да духоўнай дасканаласці і ведаў. Вобраз Ефрасінні прыкметна ідэалізаваны і часта пазбаўлены індывідуальных рысаў. Аднак апавяданне пра жыццё і дзейнасць Ефрасінні грунтуецца на сапраўдных фактах. Падзеі выкладаюцца ў храналагічнай паслядоўнасці, называюцца полацкія князі і епіскапы. Значнае месца ў "Жыціі" займаюць маналогі і дыялогі. У "Жыціі Ефрасінні Полацкай" змешчаны звесткі пра сярэдневяковы Полацк, яго культурнае жыццё, побат княжацкай сям'і.
Выказваюцца розныя думкі наконт аўтарства твора. Магчыма, аўтарам была Звеніслава Барысаўна (Еўпраксія), намесніца Ефрасінні. Падрабязнасці ж, звязаныя з многімі момантамі жыцця святой ігуменні, не пакідаюць сумнення ў тым, што пісаў "Жыціе..." чалавек, блізка знаёмы з Ефрасінняй. У творы мала расказваецца пра тое, што адбывалася за сценамі манастыра, але шмат месца адводзіцца пераказу настаўленняў ігуменні сёстрам у Хрысце, прыводзяцца даслоўна яе маленні. Тут зусім не адлюстраваны ўдзел Ефрасінні ў палітычным жыцці княства, але ўзносіцца хвала яе духоўным подзвігам. Таму свецкі чалавек, або той, які ўсё жыццё быў свецкім і толькі ў старасці прыняў духоўнае імя, не можа з'яўляцца аўтарам гэтага твора. Значыць, пісаў блізкі паплечнік, які прыняў пострыг яшчэ ў маладым узросце. З твора вынікае, што пісала яго жанчына- манашка: чыста па-жаноцку зроблены адбор эпізодаў, пасля суровых аскетычных радкоў роздуму Ефрасінні над філасофіяй чалавечага існавання ідзе амаль меладраматычны эпізод- плач Святаслава аб лёсе дачкі, якую замест шлюбнага балю і радасці мацярынскай чакае ў пастах і маленнях. І гэта аплакванне маладосці паўтараецца ў "Жыціі...", як і ў былінах, тройчы: другі раз- пасля эпізоду гвалтоўнага пострыгу Ефрасінняй роднай сястры Гардзіславы, трэці- пасля пастрыжэння Ефрасінніных пляменніц Вольгі і Кіраанны. Так востра адчуваць тое, чым даводзіцца ахвяраваць дзеля ведаў і веры, магла толькі жанчына, якая сама прыйшла ў манастыр праз пакуты і з-за адсутнасці іншага выбару. А менавіта так стала манашкай Звеніслава. У той часстцы твора, які датычыцца іерусалімскага паломніцтва, аўтар не забывае ні аднаго факта, пачынаючы ад узнёслага малення Ефрасінні перад далёкай дарогай і канчаючы дакладнай справаздачай пра хваробу ігуменні: "І ляжала ў хваробе сваёй 24 дні, і, даведаўшыся пра сваю смерць, сказала: "Паклічце да мяне прэсвітэра, каб даў мне прычасці святых тайнаў, бо Вяшчальнік стаіць ужо блізка, чакаючы наказу Уладара". І прыйшоў прэсвітэр, несучы прычасць. Ефрасіння ж узнялася і пакланілася тройчы і, прыняўшы найчасцейшае цела і святую кроў Хрыстовую, лягла на ложак свой і перадала душу сваю ў рукі Бога жывога 24 дня месяца мая і ўвайшла ў пакоі нябесныя. Давыд жа з Еўпраксіей і з іншымі пахавалі цела яе чэсна".
З кнігі "Жыціе..." можна даведацца, каго сустракала Ефрасіння па дарозе ў Іерусалім, якім святыням і як пакланялася там, у якім храме набыла залатое кадзіла і фіміям. Падрабязна апісаны нягоды спадарожнікаў па налажванні пахавання полацкай ігуменні, калі тамтэйшыя манахі забаранілі пакласці цела Ефрасінні (як таго яна сама жадала) у лаўры святога Савы. Усё гэта таксама пацвярджае, што аўтар "Жыція..." быў разам з Ефрасінняй удзельнікам святога паломніцтва.
Г.Ганецкая, С.Тарасаў, Г.Штыхаў |
Похожие страницы :
Крыж Ефрасінні Полацкай |
ЕФРАСІННЯ ( ЕЎФРАСІННЯ ) ПОЛАЦКАЯ |
• Падарунак полацкай мастацкай галерэі |
• Будаўніцтва Полацкай ГЭС будзе ашчадным для навакольнага асяроддзя |