ПОЛОЦК. НОВОПОЛОЦК - Карта, Гостиницы, Погода в Полоцке, Расписание движения в Полоцке, ПГУ

•Полоцк : Гостиницы

•Полоцк : Кафе и рестораны

•Полоцк : Карты

•Полоцк : Достопримечательности

•Полоцк : Расписание движения транспорта

•Полоцк : Турбазы

•Полоцк : Турфирмы

•Карта сайта

Карты Полоцка
Полочане
Полацкая энцыклапедыя
Полоцкий государственный университет (ПГУ)
Достопримечательности Полоцка

•Доска объявлений

•Полоцк : Экономика

•Полоцк : Общество

•Полоцк : Культура

•Полоцк : Экология

•Полоцк : Туризм

•Полоцк : Спорт

•Полоцк : Происшествие

•Свободная трибуна

•Разное
Подробная информация поверка счетчиков воды аккредитованные здесь.


ИСТОРИЯ
ИСТОРИЯ ПОЛОЦКА
ПОЛОЦКАЯ ЭНЦИКЛОПЕДИЯ
ПОЛОЦКАЯ БИБЛИОТЕКА
Арт-галерея (Полоцк)
ХРОНОЛОГИЯ
РЕЛИГИЯ
КУЛЬТУРА
ПОЛОЧАНЕ
ДУБРОВИН НИКОЛАЙ ФЕДОРОВИЧ ДУБРОВИН НИКОЛАЙ ФЕДОРОВИЧ
ВІТГЕНШТЭЙН ПЁТР ХРЫСЦІЯНАВІЧ ВІТГЕНШТЭЙН ПЁТР ХРЫСЦІЯНАВІЧ
ПОЛОЧАНЕ : Э ПОЛОЧАНЕ : Э
БРАНІСЛАЎ ЭПІМАХ-ШЫПІЛА БРАНІСЛАЎ ЭПІМАХ-ШЫПІЛА
ВАСИЛИЙ ЛУЖИНСКИЙ ВАСИЛИЙ ЛУЖИНСКИЙ
ВАСЮЧЕНКА Петр. Полоцкая античность ВАСЮЧЕНКА Петр. Полоцкая античность
ХРУЦКІ Іван Фаміч ХРУЦКІ Іван Фаміч
РАСЦІСЛАЎ УСЯСЛАВІЧ РАСЦІСЛАЎ УСЯСЛАВІЧ
РАСЦІСЛАЎ РАГВАЛОДАВІЧ РАСЦІСЛАЎ РАГВАЛОДАВІЧ
РАСЦІСЛАЎ ГЛЕБАВІЧ РАСЦІСЛАЎ ГЛЕБАВІЧ
РАМАН УСЯСЛАВІЧ РАМАН УСЯСЛАВІЧ
РАГВАЛОДАВІЧЫ РАГВАЛОДАВІЧЫ
РАГВАЛОД БАРЫСАВІЧ РАГВАЛОД БАРЫСАВІЧ
КОНДРАТЕНКО Роман Исидорович КОНДРАТЕНКО Роман Исидорович
ХРУЦКИЙ Иван Фомич ХРУЦКИЙ Иван Фомич
КАЙГОРОДОВ Дмитрий Никифорович КАЙГОРОДОВ Дмитрий Никифорович
ПОЛОЧАНЕ: Х ПОЛОЧАНЕ: Х
Павел Кесаревич (Ксавериевич) Хвощинский Павел Кесаревич (Ксавериевич) Хвощинский
БЖОЗОВСКИЙ Тадеуш БЖОЗОВСКИЙ Тадеуш
АНТОНИЙ ЗУБКО АНТОНИЙ ЗУБКО
СЯРГЕЙ САХАРАЎ (1880-1954) СЯРГЕЙ САХАРАЎ (1880-1954)
ТОРВАЛЬД Вандроўнік : Ці скандынаўскія пачаткі хросту Беларусі ТОРВАЛЬД Вандроўнік : ...
ЖИТИЕ ЕВФРОСИНИИ ПОЛОЦКОЙ ЖИТИЕ ЕВФРОСИНИИ ПОЛОЦКОЙ
КАСОВІЧ КАЯТАН АНДРЭЕВІЧ КАСОВІЧ КАЯТАН АНДРЭЕВІЧ
ЛЯНКЕВIЧ ГАБРЫЕЛЬ ЛЯНКЕВIЧ ГАБРЫЕЛЬ
Г. Семянчук. Усяслаў Брачыславіч, князь полацкі Г. Семянчук. Усяслаў Брачыславіч, князь полацкі
ПОЛОЧАНЕ : Ц ПОЛОЧАНЕ : Ц
ВАСІЛЬ ЦЯПІНСКІ (Амельяновіч) - ВАСИЛИЙ ТЯПИНСКИЙ ВАСІЛЬ ЦЯПІНСКІ (Амель...
СІМЯОН ПОЛАЦКІ (Самуіл Пятроўскі-Сітніяновіч) СІМЯОН ПОЛАЦКІ (Самуіл Пятроўскі-Сітніяновіч)
КНЯЗЬ УСЯСЛАЎ ЧАРАДЗЕЙ (УСЯСЛАЎ БРАЧЫСЛАВАВІЧ) - ВСЕСЛАВ ПОЛОЦКИЙ КНЯЗЬ УСЯСЛАЎ ЧАРАДЗЕЙ...
ПОЛОЧАНЕ : У ПОЛОЧАНЕ : У
ПОЛАЦКАЕ ВЫШЭЙШАЕ ПІЯРСКАЕ ВУЧЫЛІШЧА ПОЛАЦКАЕ ВЫШЭЙШАЕ ПІЯРСКАЕ ВУЧЫЛІШЧА
ПОЛОЦКАЯ ЭНЦИКЛОПЕДИЯ : П ПОЛОЦКАЯ ЭНЦИКЛОПЕДИЯ : П
Биографии исторических деятелей Полоцка Биографии исторических деятелей Полоцка
КНЯЗЬ КАНСТАНЦІН КНЯЗЬ КАНСТАНЦІН
ІЗЯСЛАВІЧЫ ІЗЯСЛАВІЧЫ
КНЯЗЬ ІЗЯСЛАЎ ВАСІЛЬКАВІЧ КНЯЗЬ ІЗЯСЛАЎ ВАСІЛЬКАВІЧ
КНЯЗЬ ІЗЯСЛАЎ УЛАДЗІМІРАВІЧ КНЯЗЬ ІЗЯСЛАЎ УЛАДЗІМІРАВІЧ
КНЯЗЬ ІЗЯСЛАЎ МСЦІСЛАВІЧ КНЯЗЬ ІЗЯСЛАЎ МСЦІСЛАВІЧ
КНЯЗЬ ІЗЯСЛАЎ ГЛЕБАВІЧ КНЯЗЬ ІЗЯСЛАЎ ГЛЕБАВІЧ
КНЯЗЬ ІЗЯСЛАЎ КНЯЗЬ ІЗЯСЛАЎ
ІЗЯСЛАЎ (Мікуліч?) ІЗЯСЛАЎ (Мікуліч?)
ЗВЕНІСЛАВА БАРЫСАЎНА ЗВЕНІСЛАВА БАРЫСАЎНА
КНЯЗЬ ДАЎМОНТ ІІ КНЯЗЬ ДАЎМОНТ ІІ
ГІНВІЛ ГІНВІЛ
ГАРДЗІСЛАВА СВЯТАСЛАЎНА ГАРДЗІСЛАВА СВЯТАСЛАЎНА
КНЯЗЬ ВАСІЛЬКА СВЯТАСЛАВІЧ КНЯЗЬ ВАСІЛЬКА СВЯТАСЛАВІЧ
КНЯЗЬ ВАСІЛЬКА БАРЫСАВІЧ КНЯЗЬ ВАСІЛЬКА БАРЫСАВІЧ
ВАСІЛЬ ПАЛАЧАНІН ВАСІЛЬ ПАЛАЧАНІН
КНЯЗЬ ВАЛАДАР ГЛЕБАВІЧ КНЯЗЬ ВАЛАДАР ГЛЕБАВІЧ
КНЯЗЬ ВАЛАДАР ВАСІЛЬКАВІЧ ( КАРОЛЬ ВАЛЬДЭМАР ) КНЯЗЬ ВАЛАДАР ВАСІЛЬКАВІЧ ( КАРОЛЬ ВАЛЬДЭМАР )
ЕФРАСІННЯ ( ЕЎФРАСІННЯ ) ПОЛАЦКАЯ ЕФРАСІННЯ ( ЕЎФРАСІННЯ ) ПОЛАЦКАЯ
СКАРЫНА - СКАРИНА СКАРЫНА - СКАРИНА
ПОЛОЦКАЯ ЭНЦИКЛОПЕДИЯ : З ПОЛОЦКАЯ ЭНЦИКЛОПЕДИЯ : З
ЗАПОЛОТЬЕ - ПОЛОЦКАЯ ЭНЦИКЛОПЕДИЯ ЗАПОЛОТЬЕ - ПОЛОЦКАЯ ЭНЦИКЛОПЕДИЯ
РАГНЕДА - РОГНЕДА РАГНЕДА - РОГНЕДА
РАГВАЛОД - РОГВОЛОД РАГВАЛОД - РОГВОЛОД
КНЯЗЬ БРАЧЫСЛАЎ ВАСІЛЬКАВІЧ КНЯЗЬ БРАЧЫСЛАЎ ВАСІЛЬКАВІЧ
КНЯЗЬ АНДРЭЙ ПОЛАЦКІ КНЯЗЬ АНДРЭЙ ПОЛАЦКІ
КНЯЗЬ БРАЧЫСЛАЎ КНЯЗЬ БРАЧЫСЛАЎ
КНЯЗЬ БАРЫС УСЯСЛАВІЧ КНЯЗЬ БАРЫС УСЯСЛАВІЧ
КНЯЗЬ БАРЫС ГЕОРГІЕВІЧ КНЯЗЬ БАРЫС ГЕОРГІЕВІЧ
ГЕРДЗЕНЬ ГЕРДЗЕНЬ
Вацлаў ЛАСТОЎСКІ Вацлаў ЛАСТОЎСКІ
ПОЛОЧАНЕ : Т ПОЛОЧАНЕ : Т
ТОРВАЛЬД Вандроўнік : Дзе пахаваны наш першы сьвяты? ТОРВАЛЬД Вандроўнік : Дзе пахаваны наш першы сьвяты?
ВІЦЬБІЧ І БРОЎКА: юбілеі антыподаў ВІЦЬБІЧ І БРОЎКА: юбілеі антыподаў
Сяргей ДУБАВЕЦ: Пятрусь БРОЎКА – незаўважаныя 100-я ўгодкі Сяргей ДУБАВЕЦ: Пятрус...
ПОЛОЧАНЕ : С ПОЛОЧАНЕ : С
ПОЛОЧАНЕ : Р ПОЛОЧАНЕ : Р
Полочане: П Полочане: П
Полочане: О Полочане: О
Полочане: Н Полочане: Н
Полочане: М Полочане: М
ПОЛОЧАНЕ : Л ПОЛОЧАНЕ : Л
ПОЛОЧАНЕ : К ПОЛОЧАНЕ : К
ПОЛОЧАНЕ : И ПОЛОЧАНЕ : И
Полочане: З Полочане: З
Полочане: Ж Полочане: Ж
Полочане : Е Полочане : Е
Полочане: Д Полочане: Д
ПОЛОЧАНЕ : Г ПОЛОЧАНЕ : Г
ПОЛОЧАНЕ : В ПОЛОЧАНЕ : В
ПОЛОЧАНЕ : А ПОЛОЧАНЕ : А
БОГША ЛАЗАР БОГША ЛАЗАР
ЯН БАРШЧЭЎСКІ ЯН БАРШЧЭЎСКІ
КНЯЗЬ БРАЧЫСЛАЎ ПОЛАЦКІ КНЯЗЬ БРАЧЫСЛАЎ ПОЛАЦКІ
ПОЛОЧАНЕ : Б ПОЛОЧАНЕ : Б

БОГША ЛАЗАР


Дата: 29 Июня 2004
Вторник





Ссылки по теме:

На первую страницу
БОГША ЛАЗАР

Нястомна зьбіраючы вакол сябе таленты, унучка славутага князя Усяслава Чарадзея ігуменьня Эўфрасіньня стала нашай першаю мэцэнаткай. На яе замову дойлід Іаан у прынцыпова новых формах збудаваў за 30 тыдняў царкву Спаса - вяршыню полацкай архітэктурнай школы. Эўфрасіньня была замоўцаю ацалелых да нашых дзён унікальных фрэсак Спасаўскай царквы, сярод якіх знаходзіцца і верагодны партрэт самой асьветніцы.

Для гэтага храма, духоўнага цэнтру Спасаўскага манастыра і быў створаны славуты Полацкі крыж, які стаў нашай неацэннай нацыянальнай сьвятыняй.

Эўфрасіньня замовіла полацкаму майстру-ювеліру крыж-каўчэг для прысланых ёй з Царгораду і Ерусаліму хрысьціянскіх рэліквій. Такую важную замову трэба было выконваць пад наглядам самой ігуменьні, якая магла стаць і аўтаркай эскізу.

Зьвестак пра палачаніна Богшу захавалася надзвычай мала, прычым усе яны дайшлі да нашых дзён дзякуючы ягонаму геніяльнаму твору, да знаёмства зь якім мы цяпер і пяройдзем. Няхай сам жыватворны Полацкі крыж дапаможа слухачам уявіць, калі не аблічча, то душу, думкі і ідэалы свайго стваральніка, нашага старажытнага суайчыньніка, якога можна без перабольшаньня назваць непераўзыйдзеным Майстрам.

Крыж шасьціканцовы. Ягоная форма сымбалізуе створаны Богам за шэсьць дзён Сусьвет. Аснова крыжа - кіпарысавае дрэва, зь якога выраблялі асабліва важныя культавыя рэчы.

Рэліквія мае вышыню каля 51 сантымэтру; даўжыня верхняе папярочкі - 14, ніжняе - 21, таўшчыня - 2,5 сантымэтру. Зьверху і зьнізу дрэва закрываў дваццаць адзін залаты пласток з каштоўнымі камянямі, арнамэнтамі і дваццацьцю эмалевымі абразкамі, якія нічым не саступаюць сусьветна вядомым бізантыйскім эмалям.

На верхніх канцах крыжа майстар зьмясьціў паясныя выявы Хрыста, Багародзіцы ды Іаана Папярэдніка. У цэнтры ніжняга перакрыжаваньня - чацьвёра эвангелістаў: Іаан, Лука, Марк і Мацьвей, на канцах - архангелы Гаўрыіл і Міхаіл. Унізе - патроны (нябесныя апекуны) замоўцы і яе бацькоў: сьвятыя Эўфрасіньня Александрыйская, Георгі і Сафія. На адгорце разьмешчаныя выявы айцоў царквы Іаана Залатаслова, Васіля Вялікага, Рыгора Багаслова, апосталаў Пятра і Паўла, а таксама сьвятых Стэфана, Зьміцера і Панцялеймана.

Усярэдзіне крыжа ў пяці квадратных падпісаных гнёздах знаходзіліся рэліквіі: кавалачак крыжа Гасподняга з кроплямі Ісусавай крыві, аскепак каменя ад дамавіны Багародзіцы, часткі мошчаў сьвятых Стэфана і Панцялеймана ды кроў сьвятога Зьміцера. 3 бакоў Богша абклаў дрэва дваццацьцю срэбнымі з пазалотай пласткамі, а брыжы пярэдняга боку абвёў шнурком жомчугу.

Паводле задумы Эўфрасіньні сьвятыня павінна была вечна "жыватварыць" душы палачанаў і ўсіх насельнікаў роднае зямлі. Крыж спалучаў хрысьціянскія каштоўнасьці з патрыятычнымі ідэаламі. Ён адначасова быў сымболем і сьвятасьці старажытаай Беларусі, і яе дзяржаўнасьці.

Крыж Эўфрасіньні - яшчэ й каштоўны помнік нашага пісьменства. Кароткі дробны надпіс паведамляе імя майстра: "Господи, помози рабоу своемоу Лазорю, нареченному Богъши, съделавъшему крьсть сии цръкви святаго Спаса о Офросиньи". На пазалочаных пластках выбіты вялікі тэкст зь цікавымі гістарычнымі зьвесткамі. У перакладзе на сучасную мову ён гучыць так:|"У лета 6669 (1161) кладзе Эўфрасіньня сьвяты крыж у сваім манастыры, у царкве сьвятога Спаса. Дрэва сьвятое бясцэннае, акова ж яго золата і срэбра, і камяні і пэрлы на 100 Ірыўняў, а да... (пропуск) 40 грыўняў. I хай не выносяць яго з манастыра ніколі, і не прадаюць, не адцаюць. Калі ж не паслухаецца хто і вынесе з манастыра, хай не дапаможа яму сьвяты крыж ні ў жыцьці гэтым, ні ў будучым, хай пракляты будзе ён сьвятой жыватворнаю Тройцаю ды сьвятымі айцамі... і хай напаткае яго доля Юды, які прадаў Хрыста. Хто ж насьмеліцца ўчыніць такое... валадар або князь, або епіскап ці ігуменьня, або ініпы які чалавек, хай будзе на ім гэты праклён. Эўфрасіньня ж, раба Хрыстова, што справіла гэты крыж, здабудзе вечнае жыцьцё з усімі сьвятымі..."

У першай частцы тэксту паведамляецца кошт дарагіх мэталяў і камянёў, што пайшлі на аздабленьне крыжа. 40 грыўняў - мабыць, атрыманая Богшам плата. Гэта вялікія па тым часе грошы: прыкладна столькі плацілі за 8000 локцяў (4000 метраў) драўлянай маставой або за паўтары сотні лісіных шкураў. Богша, у хрышчэньні Лазар, быў заможны і асабіста свабодны чалавек.

Страх перад Божаю караю, што абяцаў зьмешчаны на крыжы заклён, быў не ўсемагутны. Пры канцы XII стагодзьдзя рэліквію вывезьлі з Полацкд смаленскія князі. Захапіўшы ў 1514 годзе старажытны беларускі горад Смаленск, вялікі князь Васіль ІІІ забраў крыж з кафэдральнага Ўсьпенскага сабору ў Маскву. У часе Інфлянцкай вайны Іван Жахлівы, замольваючы грахі пасьля ўчыненай у Полацку на ягоны загад разьні, загадаў вярнуць сьвятыню на ранейшае месца.

Пасьля таго, як вялікі князь Сьцяпан Батура аддаў храм Спаса Ордэну езуітаў, палачане захоўвалі крыж у Сафійскім саборы, што ад канца XVI стагодзьдзя быў вуніяцкім. У 1812 годзе, калі Полацак на колькі месяцаў трапіў у рукі французаў, манахі-базыляне замуравалі рэліквію ў нішы сабору. У дзень сьвятой Эўфрасіньні ў 1841-м хросны ход перанёс крыж Лазара Богшы з Сафіі ў Спасаўскую царкву.

За савецкім часам рэліквію рэквізавалі бальшавікі. Адмысловая экспэдыцыя, наладжаная дырэктарам Беларускага дзяржаўнага музэю акадэмікам Вацлавам Ластоўскім, знайшла крыж у полацкім фінадзьдзеле і перавезла ў Менск. У 1929 годзе ён трапіў у Магілеў, дзе спачатку знаходзіўся ў музэйнай экспазыцыі, а потым у пакоі-сэйфе ў будынку абкаму партыі, адкуль зьнік у 1941 годзе. У складзеным пасьля вызваленьня гораду акце копгг крыжа ацэньваўся на шэсьць мільёнаў рублёў.

Версія, паводле якой крыж выкралі нямецкія захопнікі, гучыць непераканаўча: Магілеў знаходзіўся далёка ад дзяржаўнае мяжы, і час дазваляў правесьці эвакуацыю скарбаў. Найверагодней, што рэліквія паехала на ўсход. На запыт магілеўскага абласнога музэю з Эрмітажу паведамілі, што адразу па вайне крыж Лазара Богшы быў прададзены на аўкцыёне ў Нью-Ёрцкую калекцыю - мільянераў Морганаў. Пошукамі сьвятыні ў розны час займаліся навукоўцы Адам Мальдзіс і Георгі Штыхаў, першы міністар замежных справаў незалежнае Беларусі Пётра Краўчанка, журналіст Алесь Лукашук, дзеячы беларускай эміграцыі ў ЗША Вітаўт Тумаш, Вітаўт Кіпель, Антон Шукялойць, а таксама некаторыя авантурнікі з Расеі. У 1990 годзе на афіцыйны запыт нашага Міністэрства замежных справаў з фундацыі Морганаў прыйшоў адказ, што там крыжа няма. Найболып верагодным сёньня выглядае, што наша нацыянальная сьвятыня знаходзіцца ў адным з музэйных сховішчаў Расеі.

У 1997 годзе беларускі мастак-ювелір Мікола Кузьміч завяршыў пяцігадовую працу над стварэньнем вобразу Крыжа сьвятой Эўфрасіньні, узноўленага на замову Згуртаваньня беларусаў сьвету "Бацькаўшчына".

Міколу Кузьміча, які жыве й працуе ў Берасьці, можна заслужана назваць сучасным Богшам. Мастаку шляхам велізарных намаганьняў і бясконцых спробаў і досьледаў удалося аднавіць тэхналёгію перагародкавай эмалі XII ст. Цяпер Мікола Кузьміч завяршае працу над стаўратэкай - своеасаблівым футаралам для вобраза крыжа сьвятой Эўфрасіньні. Новы твор таксама стане унікальнай мастацкай і сакральнай каштоўнасьцю.

Дарэчы, сама ўзноўленая сьвятыня захоўваецца цяпер у старажытным Спаса-Эўфрасіньнеўскім манастьфы ў Полацку. Будзьма верыць, што некалі туды вернецца і крыж, пгго памятае рукі Лазара Богшы і вусны сьвятой Эўфрасіньні - нябеснай заступніцы Беларусі.



УЛАДЗІМЕР АРЛОЎ





Похожие страницы :

Нет похожих страниц.

© Copyright 2003-2021 ePolotsk.com