Полацкі князь, сын Усяслава Брачыславіча (Чарадзея). Свой пасад заняў пасля смерці бацькі як старэйшы сын (1101). У 1102 г. хадзіў на ятвягаў, разбіў іх і ўзяў вялікі палон, які пасяліў у г. Барысаве, заснаваным ім у гэтым жа годзе. Верагодна, у 1106 г. узначальваў аб'яднанае войска полацкіх князёў, якое выступіла супраць земгалаў. У выніку няўдачы гэтага паходу, як можна меркаваць, быў пазбаўлены полацкага пасада. У 1127 г. па патрабаванні кіеўскага князя Мсціслава, які з многімі князямі прыйшоў на Полацкую зямлю, Барыс Усяславіч быў пастаўлены полацкім князем замест Давыда, свайго брата. Густынскі летапіс называе другое імя Барыса Усяславіча- Рагвалод. Можна меркаваць, што полацкія князі давалі гэта імя сваім старэйшым сынам у гонар родапачынальніка полацкіх князёў- Рагвалода. З імем Барыса Усяславіча звязваюць надпісы на Барысавых камянях.
М.І Ермаловіч.
Похожие страницы :
КНЯЗЬ БАРЫС ГЕОРГІЕВІЧ |
РАСЦІСЛАЎ УСЯСЛАВІЧ |
РАМАН УСЯСЛАВІЧ |