Князь полацкі ў 1230-я гады. Упамінаецца ў Наўгародскім 1-м летапісе старэйшага і малодшага зводаў. Жыў у Віцебску, выдаў сваю дачку замуж за наўгародскага кн. Аляксандра Яраславіча (Неўскага). Вяселле адбылося ў Таропцы ў 1239 г. Гісторыкі лічаць Брачыслава апошнім прадстаўніком дынастыі полацкіх Ізяславічаў.
Похожие страницы :
КНЯЗЬ БРАЧЫСЛАЎ ВАСІЛЬКАВІЧ |
КНЯЗЬ БРАЧЫСЛАЎ ПОЛАЦКІ |