Князь полацкі (заслаўскі) і віцебскі, сын полацкага кн. Васількі Рагвалодавіча. У 1158 г. атрымаў у княжанне Ізяслаў ад полацкага кн. Рагвалода Барысавіча. У 1159 г. з братам Валодшам узяты ў палон менскімі князямі Глебавічамі і зняволены ў Менску, адкуль яго вызваліў Рагвалод Барысавіч. У 1162 г. з інш. полацкімі князямі ваяваў супраць дарагабужскага князя Уладзіміра Мсціславіча за Слуцк. У 1180 г., калі быў князем віцебскім, разам з кіеўскім князем Святаславам Усеваладавічам і чарнігаўскімі князямі ваяваў супраць смаленскіх Расціславічаў. Упамінаецца ў "Слове пра паход Ігаравы".
Г.В. Штыхаў
Похожие страницы :
КНЯЗЬ БРАЧЫСЛАЎ |
КНЯЗЬ ІЗЯСЛАЎ ВАСІЛЬКАВІЧ |
КНЯЗЬ БРАЧЫСЛАЎ ПОЛАЦКІ |
КНЯЗЬ ВАЛАДАР ВАСІЛЬКАВІЧ ( КАРОЛЬ ВАЛЬДЭМАР ) |