Полацкі князь 12 ст., сын Святаслава Георгія Усяславіча, брат Прадславы (Ефрасінні Полацкай), унук Усяслава Брачыславіча і, паводле звестак В.М. Тацішчава, унук Уладзіміра Манамаха. Упамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1132 г., калі полацкае веча прагнала навязанага Полацку князя Святаполка Мсціславіча і выбрала Васілька Святаславіча на трон. З імем Васілька Святаславіча звязана ўсталяванне ў Полацку прынцыпу выбарнасці князя вечам. Паводле Пскоўскіх летапісаў, у 1138 г. ён велікадушна сустрэў былога наўгародскага князя Усевалада Мсціславіча, запрошанага княжыць у Пскове, за што атрымаў пахвалу летапісца. У 1143 г. выдаў сваю дачку Марыю замуж за Святаслава, сына вялікага князя кіеўскага Усевалада Ольгавіча.
Г.В. Штыхаў
Похожие страницы :
КНЯЗЬ ВАСІЛЬКА БАРЫСАВІЧ |