(?-18.11.1154)
Князь полацкі і менскі, сын наўгародскага князя Мсціслава Уладзіміравіча. У 1127 г. прымаў удзел у паходзе паўднёва-рускіх князёў (княжыў у Курску) на Полацкую зямлю. Дасягнуўшы Лагожска (Лагойска), пайшоў на Ізяслаўль, паланіў князя Брачыслава. Пасля высылкі ў 1129 г. полацкіх князёў у Візантыю атрымаў княжаньне ў Полацку. У 1132 г. пераведзены ў Пераяслаўль, потым у Менск, атрымаўшы ў дадатак Тураў і Пінск. У 1135 г. пасля вызвалення Полацка ад уплыву Кіева пераехаў у Ноўгарад, затым ва Уладзімір Валынскі. У 1146 г., стаўшы вялікім кіеўскім князем, жорстка расправіўся са сваім дзядзькам тураўскім князем Вячаславам Уладзіміравічам, які захапіў у яго шэраг гарадоў.
Похожие страницы :
КНЯЗЬ ІЗЯСЛАЎ |
КНЯЗЬ ІЗЯСЛАЎ ВАСІЛЬКАВІЧ |
КНЯЗЬ ІЗЯСЛАЎ УЛАДЗІМІРАВІЧ |
КНЯЗЬ ІЗЯСЛАЎ ГЛЕБАВІЧ |