Паўлегендарны князь з полацкай дынастыі Ізяславічаў у 12 ст. Адзін з герояў "Слова пра паход Ігаравы", дзе гаворыцца пра яго гераічную гібель у баі з літоўцамі. Дзедам Ізяслава Васількавіча названы князь Усяслаў Брачыславіч, братамі- Брачыслаў і Усяслаў Васількавічы. На падставе "Слова..." некаторыя даследчыкі лічаць, што Ізяслаў Васількавіч быў князем у Гародні, які атаясамляецца з сучасным Гроднам, што малаверагодна, паколькі ў той час гарадоў з такой назвай было некалькі. Адзіны герой "Слова...", які не ўпамінаецца ў летапісах, што ставіць пад сумненне яго гістарычную сапраўднасць.
М. Ермаловіч
Похожие страницы :
КНЯЗЬ БРАЧЫСЛАЎ ВАСІЛЬКАВІЧ |
КНЯЗЬ ВАЛАДАР ВАСІЛЬКАВІЧ ( КАРОЛЬ ВАЛЬДЭМАР ) |
КНЯЗЬ ІЗЯСЛАЎ |
КНЯЗЬ ІЗЯСЛАЎ ГЛЕБАВІЧ |