Источник: Ссылки по теме: На первую страницу |
КАСОВІЧ КАЯТАН АНДРЭЕВІЧ 14.5.1814-7.2.1883 Першы вучоны санскрытолаг Расійскай імперыі. Нарадзіўся ў Полацку ў сям'і свяшчэнніка. Вучыўся ў Віцебскай гімназіі, потым на філалагічным факультэце Маскоўскага універсітэта. Быў выкладчыкам грэчаскай мовы ў Цвярской і 2-й Маскоўскай гімназіях. Яшчэ калі быў настаўнікам, пачаў вывучаць і даследаваць яўрэйскую і арабскую мовы, потым санскрыт. Апошняй мовай ён валодаў так добра, што свабодна чытаў санскрыцкія помнікі "Махабхарата", "Рамаяна", Ману законы, рабіў пераклады. Пераклаў "Сунд і Упесунд" (1844), "Сказанне пра Дгруву" (1848), "Васантазена" (1849) і іншыя. Дзейнасць Касовіча не атрымала падтрымкі ў Маскве, толькі некаторыя славянафілы (А.С.Хамякоў і інш.) паставіліся да яе прыхільна. 3 1850 Касовіч у Пецярбургу. Там ён быў рэдактарам навуковых прац пры Публічнай бібліятэцы, а ў 1857 стаў чытаць на грамадскіх пачатках лекцыі па санскрыцкай мове і літаратуры ва універсітэце. У 1854 распачаў выданне "Санскрыта-рускага слоўніка" (застаўся незаконча ным). Сваю прафесарскую дзейнасць Касовіч пачаў уступнай лекцыяй "Аб характарыстыцы старажытнаіндыйскай цывілізацыі і развіцці санскрыцкай літаратуры" (1859). Але на той час у Расіі не было элементарных дапаможнікаў для вывучэння мовы санскрыту. Таму ён выдаў некалькі эпізодаў з "Махабхараты", забяслечыўшы іх рускай транскрыпцыяй і лацінскім перакладам, чытаў публічныя лекцыі пра санскрыцкі эпас. Адначасова Касовіч выкладаў ва універсітэце і зенд (мову аднаго з іранскіх плямёнаў), для гэтага зрабіў і выдаў неабходныя пераклады з дапаможнікамі. У Харкаўскім універсітэце Касовіч атрымаў званне ганаровага доктара параўнальнага мовазнаўства, пасля чаго заняў пасаду штатнага прафесара ў Пецярбургскім універсітэце (1865). Апошняй буйной працай Касовіча было выданне збору персідскіх клінападобных надпісаў (1872). У 1874-75 выйшаў яго пераклад "Яўрэйскай граматыкі" Гезеніуса і "Яўрэйскай хрэстаматыі...", якія былі прыняты для настаўлення ў духоўных семіна рыях. Разам з братам І. А. Касовічам ён вы даў "Грэчаска-рускі слоўнік" (т. 1-2, 1847). |