<P align=justify><IMG src=\"http://epolotsk.com/images/mari antin.jpg\" align=left>15 мая споўнілася 55 гадоў з дня сьмерці амэрыканскай пісьменьніцы Мэры Энцін (Mary Antin), якая нарадзілася і жыла да 13 гадоў у Полацку. У 1912 годзе Мэры Энцін напісала сваю галоўную аўтабіяграфічную кнігу \"The Promised Land\", у якой зь вялікай любоўю піша пра сваё полацкае маленства. Гэтая кніга ўключана ў навучальныя праграмы ў ЗША. Таварыства Вольных Літаратараў плянуе правесьці некалькі акцыяў па ўшанаваньню гэтага імя ў Полацку.