Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў прэс-групе УКДБ, гэты мiлiцыянер напрыканцы мiнулага года ўжо атрымаў ад жыхара Наваполацка 800 долараў ЗША, тэлефон «Матарола» коштам 170 долараў i швейцарскi гадзiннiк «Канстанцiн Вашарон» коштам 8 тысяч долараў (!). I ўвесь гэты скарб за тое, каб не ўзбуджаць крымiнальную справу ў адносiнах да гэтага грамадзянiна. Мiлiцэйскi чыноўнiк на працягу красавiка-мая гэтага года падбухторваў супрацоўнiка iншаземнага прадпрыемства да дачы хабару службовым асобам пракуратуры i органаў унутраных спраў Наваполацка i Полацка ў суме 3 тысяч долараў, i калi 13 мая атрымаў палову гэтай сумы, яго затрымалi.
<NOINDEX><a href=http://www.zvyazda.minsk.by/second.html?r=13&p=7 target=_blank>Аляксандр ПУКШАНСКI</a><NOINDEX>
Похожие страницы :
Нет похожих страниц.