Наваполацкi гарвыканкам даў дазвол на мiтынг ля гарадзкога Палацу культуры. Заяўку на мітынг падалi мясцовыя лiдэры СПБ, яны ж прадстаўнiкi Народнай каалiцыi \"Пяцёрка плюс\". Каля паўтары сотнi чалавек з Наваполацку й Полацку сабралiся на пляцоўцы воддаль ажыўленых вулiц пад лёзунгамi \"Кантракт на ўмовах дырэктара — рабства. НЕ — РАБСТВУ\", \"Даеш годны заробак!\", \"Мы за дысцыплiну для начальнiкаў, а яны супраць нас\".
Зь Менску ў Наваполацак падтрымаць рабочых прыехалi лiдэры Народнай каалiцыi \"Пяцёрка плюс\" Вiнцук Вячорка (Партыя БНФ), Сяргей Калякiн (ПКБ), Анатоль Лябедзька (АГП), Павел Знавец (БСДГ), лiдэр СПБ Генадзь Быкаў. Яны выступiлi на мiтынгу разам з тутэйшымi рабочымi лiдэрамi, цалкам iх падтрымаўшы й падкрэсьлiўшы, што татальная кантрактыз ацыя — гэта ўвядзеньне татальнага кантролю над чалавекам, ператварэньне людзей у маўклiвых i пакорлiвых нявольнiкаў.
Старшыня Партыi БНФ Вiнцук Вячорка зрабiў пасьля мiтынгу аптымiстычную заяву: \"Гэта першы за колькi гадоў мiтынг у Наваполацка-Полацкай аглямэрацыi. Абавязкова будуць наступныя. Гэты iндустрыяльны цэнтар з моцнымi дэмакратычнымi й нацыянальна-культурнымi традыцыямi пачынае зноў вiраваць, як было напачатку 90-х гадоў. Тут актывiзавалiся ня толькi рабочыя, але й настаўнiкi i дробныя прадпрымальнiкi. Зараз важна, каб усе яны скаардынавалiся й пачалi выступаць салiдарна. Дарма ўлады думаюць, што палачанаў i навапалачанаў можна запалохаць. Сьцiснутая спружына абавязкова выпрастаецца\".
Крыніца: <NOINDEX><a href=http://www.naviny.by/ru/content/rubriki/0-ya_gruppa/novosti/obschestvo/21-05-04-04/ target=_blank><font color=#0000FF>\"Навіны.by\"</font></a></NOINDEX>
Похожие страницы :
Полацк i Наваполацк злучаць трамвайныя рэйкі |