Тры месяцы таму сядзібе пісьменьніка быў нададзены статус культурна-гістарычнай каштоўнасьці, і таму сёньня першыя наведнікі музэю ўбачылі родную хату Васіля Быкава амаль такой, якая яна была ў часы ягонага маленства.
У старой хаце Васіля Быкава, на месцы якой сёньня адбудаваная новая, ніхто ня жыў з 1976 году. І хаця яшчэ пры жыцьці пісьменьніка Віцебскае таварыства аховы помнікаў зьвярталася з прапановаю занесьці гэтую сядзібу ў вёсцы Бычкі ў сьпіс дзяржаўных каштоўнасьцяў ды стварыць там музэй, здарылася гэта толькі цяпер. Толькі цяпер Віцебскія абласныя ды Вушацкія раённая ўлады выдаткавалі на гэта 80 мільёнаў рублёў.
Каб пасьпець з адкрыцьцём музэю да 80-х угодкаў пісьменьніка, старую хату давялося тэрмінова зьнесьці, а на ейным месцы узьвесьці новую, адбудаваную паводле аўтэнтычнага праекту. Бо 27-га красавіка гэтага году сядзіба Быкавых занесеная ў пералік помнікаў гісторыі ды культуры, якія мусіць ахоўваць дзяржава.
Браніслава Станкевіч
Источник: <NOINDEX><a href=http://www.svaboda.org target=_blank><font color=#0000FF>"Радыё Свабода"</font></a></NOINDEX>
Похожие страницы :
Музеи (Полоцк и Новополоцк) |
• Новы музей у Гарадку |
Музей «Эпоха Ленина» |
• В Полоцке будет кадетский музей |