Абраз быў падараваны ў 1600 годзе Папам Клементам VIII-м мінскаму ваяводзе Яну Пацу, які пазьней перадаў яго мясцовым манахам-бэрнардынцам. Сёлета апрача таго адзначалася яшчэ адна знакамітая падзея, бо роўна 500 гадоў таму ў 1504 годзе Вялікі князь Літоўскі Аляксандар аддаў манахам-бэрнардынцам кавалак зямлі на рацэ Сэрвач дзеля закладаньня манаскага асяродку. На гэтай зямлі і паўстаў сучасны Будслаў. Мястэчка знаходзіцца недалёка ад месца, дзе мяжуюць тры вобласьці Віцебская, Гарадзенская ды Менская.
На сьвята прыбылі пілігрымы з розных куткоў Беларусі: Асіповічаў, Бабруйску, Баранавічаў, Браславу, Верхнядзьвінску, Віцебску, Глыбокага, Жлобіну, Жодзіна, Ліды, Менску, Мёраў, Наваполацку, Нясьвіжу, Полацку, Радашковічаў, Слуцку, Смургоняў і нават даволі далёкага Пінску. Урачыстасьці распачаліся а другой палове дня 1-га ліпеня. Разгарнуўся на поўную моц будслаўскі кірмаш, дзе можна было набыць безьліц цікавых рэчаў: абразы, крыжыкі, майкі з эмблемамі, статуэткі, малітоўнікі, сьвечкі.. Прапаноўвалі свае друкі выдавецтва Гарадзенскае дыяцэзіі, “Pro Christo”(Менск), “Сафія”(Полацак).
Источник: <NOINDEX><a href=http://sapega.org target=_blank><font color=#0000FF>"sapega.org"</font></a></NOINDEX>
Похожие страницы :
Бабыніцкі фэст на Полаччыне |
• 15-ы юбілейны рок-фэст "РОК-КОЛА 2005" |
“Фэст восеньскага далучэньня да таямніцы”, габэлен |