Як сьведчыць жыцьцё, беражлівыя адносіны да культуры й гісторыі сваёй зямлі зьяўляюцца залогам пасьпяховага разьвіцьця грамадзтва. У праграме школкі шмат увагі будзе надавацца гісторыі Беларусі. Таксама будуць выкладацца этнаграфія, традыцыйная культура Беларусі, рыторыка, грамадазнаўства. У другой палове навучальнага году прадметаў стане болей. Запланаваныя экскурсіі па гістарычных мясьцінах Беларусі.
Школка разьлічана на вучняў 6-11-х клясаў. Яна працуе абсалютна бясплатна. Праца школкі грунтуецца на дабраахвотнай ініцыятыве дарослых людзей, якія разумеюць што культура й адукацыя павінны стаць асноватворным чыньнікам разьвіцьця асобы. Асноўны акцэнт у школцы робіцца на тыя дысцыпліны й тэмы, што не ўвайшлі ў школьную праграму.
Уладзя Касаровец
Похожие страницы :
Нет похожих страниц.