Зранку пачаўся крыжовы ход ад Спаскае царквы Эўфрасінеўскага манастыру да новазбудаванае царквы. На чале працэсіі ішоў экзарх РПЦ мітрапаліт Філярэт.
А палове на дзесятую ў новазбудаванай царкве пачалася літургія. У царкву, апрача гарадзкога кіраўніцтва, здолела патрапіць толька невялікая колькасьць вернікаў.
Пасьля літургіі на царкоўным ганку старшыня гарвыканкаму Ўладзімер Тачыла і старшыня гарсавету Галіна Муравей узнагароджвалі граматамі кіраўнікоў полацкіх прадпрыемстваў, якія найбольш вызначыліся пры будове царквы.
Пасля ўся працэсія ў поўным складзе перайшла да каплічкі з чырвонае цэглы, збудаванай коштам прадпрыймальніка Захарава, уладальніка гандлёва дому “Стралец”. Да ейнага мура папярэдне была прымацаваная мармуровая шыльда зь імёнамі палачанаў, што загінулі ў Аўганістане за савецкім часам.
Мітрапаліт Філярэт асьвяціў капліцу ў гонар “святога Георгія-Пераможцы і воінаў-інтэрнацыяналістаў”.
Паводле Міхася Баўтовіча
Похожие страницы :
Унутраная структура царквы |
• Альманах DRUVIS - новая старонка крыўскай традыцыі |
Р. Баравы. Хрысціянізацыя тэрыторыі Полацкай і Тураўскай епархій X—XIV ст. |