адбываліся расстрэлы вязьняў полацкай турмы НКВД.
Акцыя памяці пачалася а 18-ай гадзіне. Вакол Крыжа панавала цемра, таму надзвычаў урачыста глядзеліся людзі са сьвечкамі ў руках. Паніхіду па памерлых адслужыў грэка-каталіцкі сьвятар айцец Лявонці. Пасля памінальнай службы выступілі полацкі краязнаўца Міхась Баўтовіч, паэт Алесь Аркуш і айцец Уладзімер Ладзік. Баўтовіч прачытаў верш Алеся Смаленца, прысьвечаны
памяці ахвярам масавых рэпрэсіяў. Алесь Аркуш казаў аб тым, што ў дэмакратычнай Беларусі падобныя Дні памяці будуць праходзіць на дзяржаўным узроўні. Айцец Уладзімер у сваёй міні-пропаведзі сказаў, што на жаль наша грамадзтва, у тым ліку і царква, яшче не пакаялася аб учыненым у тыя страшныя гады гвалце і злачынстве, таму гэты грэх па-ранейшаму гняце душы. Скончылася акцыя памяці выкананьнем гімну на словы Натальлі Арсеньневай.
Тамаш Гурба
Похожие страницы :
Нет похожих страниц.