Арлоў амаль гадзiну адказваў на пытаннi землякоў. Ён паведамiў, што зараз працуе над наступнай кнiгай з серыi "Краiна Беларусь", якая будзе называцца "Вялiкае княства Лiтоўскае". Ён плануе таксама выдаць новы зборнiк вершаў i кнiгу падарожных эсэ. Паведамiў пiсьменнiк i аб тым, што хоча быць сведкам падзей ва Украiне i збiраецца праз некалькi дзён адправiцца ў Кiеў, спадзяецца, што гэтая вандроўка натхнiць яго на новы мастацкi твор.
Падчас прэзентацыi Уладзiмiр Арлоў атрымлiваў вiншаваннi i кветкi, а полацкая паэтка-бард Лера Сом вiтала госця выкананнем сваiх песень.
Алесь КОЗIК
Похожие страницы :
КНЯЗЬ ІЗЯСЛАЎ УЛАДЗІМІРАВІЧ |