Як паведамiлi карэспандэнту нашай газеты ў Цэнтры iнфармацыi i грамадскiх сувязяў КДБ краiны, зараз працягваецца расследаванне крымiнальнай справы, узбуджанай у кастрычнiку па прыметах злачынства, прадугледжанага ч.4 артыкула 210 Крымiнальнага кодэкса (крадзеж шляхам злоўжывання службовымi паўнамоцтвамi ў асаблiва буйным памеры), у адносiнах да камерцыйнага дырэктара «Нафтана» Бандарчука. А 8 снежня ў адпаведнасцi з артыкулам 108 Крымiнальна-працэсуальнага кодэкса Беларусi па падазрэннi ў крадзяжы грашовых сродкаў ад экспартных аперацый прадпрыемства шляхам злоўжывання службовымi паўнамоцтвамi былi затрыманы гендырэктар «Нафтана» i выконваючы абавязкi камерцыйнага дырэктара гэтага прадпрыемства спадар Мартынаў. Ужо праз два днi iм было прад’яўлена абвiнавачанне па ч.4 артыкула 210 КК i выбрана мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Расследаванне па гэтай справе працягваецца.
Iгар ГРЫШЫН
ЗВЯЗДА
Похожие страницы :
• Новые детали по делу НАФТАНА |
• Экс-руководству "Нафтана" грозит строгое наказание |