Упершыню ў гісторыі адбор гуртоў праходзіў не ў рамках праслухоўваньня, а ў фестывальным фармаце.
У канцэрце ўзялі ўдзел больш як 20 камандаў з Полацка, Наваполацка, Віцебска, Менска. Першы дзень конкурснай праграмы быў падзелены на два аддзяленьні, за часам якіх гурты змагаліся за права ўзяць удзел у 15-м фэсьце. У выніку фіналістамі сталі наваполацкія гурты “Фляўс і Кляйн”, “Таксі”, “Скімэн”. Прыз глядацкіх сымпатыяў атрымала наваполацкая група “Анты”. Сапраўдным сьвятам для заўзятараў стаў выступ гасьцей фэсту – гурта “The Stokes”, які сваім канцэртам завершыў адборачны тур.
Па словах дырыктара й нязьменнага ідэйнага натхняльніка фэсту Сяржука Анішчанкі, “РОК-КОЛА”, запланаваная на 2005 год, павінна кардынальна адрозьнівацца па якасьці музычнага матар’ялу й прафэсыйнаму роўню гуртоў. Падобны фэст на Беларусі будзе праводзіцца фактычна ўпершыню. Плянуецца, што ўдзел у “РОК-КОЛЕ” возьмуць вядомыя калектывы - “N.R.M.”, “Уліс”, “Крама”, - а таксама гурты, што сталі ляўрэатамі апошняга адбору.
Сяржук Балай
Похожие страницы :
Міжнародны фестываль старадаўняй і сучаснай камернай музыкі |