Удзельнікаў акцыі моцна турбуюць магчымыя экалягічныя і эканамічныя наступствы стварэньня АЭС. "Мяркуецца, што адыходы ад працы АЭС могуць захоўвацца на Пастаўшчыне, у шахтах ракетных установак. Гэта паставіць крыж на разьвіцьці эка- і агратурызму на захадзе Віцебскай вобласьці. У выніку чаго ў будучні бюджэт не атрымае паступленьні ад пэрспэктыўнай галіны", — лічыць старшыня рэгіянальнага аддзяленьня Фонду імя Льва Сапегі Хрыстафор Жэляпаў.
Аднак гэта толькі адна з магчымых праблемаў. Дэмакратычная грамадзкасьць бачыць у будаўніцтве АЭС і палітычны аспэкт. Атамная электрастанцыя, на думку удзельнікаў пікета, закліканая ўмацаваць пажыцьцёвае кіраваньне Аляксандра Лукашэнкі. "У адносінах з часткай сьвету ён можа выкарыстаць ядзерную дубіну", — гаворыць кіраўнік Віцебскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Кастусь Смолікаў. На ягоную думку, пытаньне пра будаўніцтва АЭС павінна быць прадметам шырокага грамадзкага абмеркаваньня.
naviny.by
Похожие страницы :