8 верасня дэмакратычная грамадскасць Наваполацка адзначыла чарговыя угодкi перамогi войску найвышэйшага гетмана Вялiкага княства Лiтоускага Канстанцiна Астрожскага над маскоускiм войскам, якое амаль утрая пераузыходзiла яго па колькасцi. Гэтая гiстарычная падзея адбылася 8 верасня 1514 года i штогод адзначаецца беларускiм грамадствам як Дзень беларускай вайсковай славы.
У Наваполацку адбыуся урачысты сход, на якiм прагучау даклад, прысвечаны слаунаму сыну зямлi беларускай Канстанцiну Астрожскаму. Полацкi дзявочы рок-гурт "Iндыга" праспявау у акустычным варыянце старыя ваярскiя песнi, паэтка Лера Сом прачытала вершы з новай кнiгi "Свабода Слова Зiма" i выканала пад гiтару некалькi сваiх бардаускiх песень.
З нагоды свята беларускай вайсковай славы з'явiлiся вiншавальныя улёткi у Полацкiм дзяржунiверсiтэце, дзе змешчаны партрэт Канстанцiна Астрожскага i сцiсла апiсана легендарная бiтва пад Воршай.
Алесь КОЗIК.
Витебский Курьер
Похожие страницы :
Нет похожих страниц.