Аўтар, які праводзіць раскопкі на археалагічных помніках Браслаўшчыны, абагульняе знаходкі, звязаныя з вікінгамі ў наваколлі Браслава (гарадзішчы Маскавічы, Рацюнкі, Зазоны, курганныя могільнікі Укля, Опса і некаторыя іншыя).
Матэрыялы даследчыкаў сведчаць, што прысутнасць вікінгаў у рэгіёне вялікай і звязана гэта з блізасцю Заходняй Дзвіны, важнай гандлёвай артэрыяй ранняга сярэднявечча. Матэрыялы з Браслаўшчыны зацікавілі шведскіх гісторыкаў. Сведчанне гэтаму не толькі публікацыі ў шведскім часопісе. У ліпені гэтага года ў складзе экспедыцыі А.Егарэйчанкі на гарадзішчы Рацюнкі прымалі ўдзел выкладчыкі і студэнты ўніверсітэта Готланда. Азнаёміцца з публікацыямі А.Егарэйчанкі можна на сайце www.hgo.se/viking. На сайце змешчаны іншыя нумары часопіса.
sapega.org
Похожие страницы :
Нет похожих страниц.