Арлоў таксама прэзэнтаваў сваім землякам сваю новую кнігу “Сланы Ганібала”. На пытаньне, ці прынялі яго ў Саюз пісьменьнікаў Беларусі, госьць удакладніў, што новаствораная літаратурная арганізацыя называецца “Союз писателей Беларуси”, так прынамсі ён бачыў было напісана на расьцяжцы ля Дома прафсаюзаў у дзень устаноўчага з’езду, а ў такую арганізацыю ўступаць у яго няма ніякага жаданьня.
Арлоў традыцыйна прачытаў некалькі эсэ і вершаў, а таксама паведаміў, што падрыхтаваў новы паэтычны зборнік, які называецца “Архіварыюс”.
На наступны дзень у пісьменьніка адбылася сустрэча ў цэнтральнай гарадзкой бібліятэцы імя Францішка Скарыны.
Васіль Кроква
Похожие страницы :
• УЛ. АРЛОЎ : новая кніга |
Ул. АРЛОЎ. «Блакітны ліхтар» і «Мілавіца» |
• Ул. АРЛОЎ і П. ВАСЮЧЭНКА сустрэнуцца з палачанамі |