Першы фэстывальны дзень, 2-га сьнежня, распачнецца ў 15.00. У гэты час адкрыецца выстава “Рок-Полаччына” і распачнецца прэс-канфэрэнцыя. У 18.00 на сцэну гарадзкога Палацу культуры выйдуць пераможцы мінулага фэсту і госьці. Будуць граць “Фляўс і Кляйн”, “Таксі” і “Скімэн” з Наваполацку. У якасьці гасьцей выступяць “Не Star Band” (Магілёў), IQ–48 (Менск), Ігар Варашкевіч (“Крама”, Менск).
Конкурс мае адбыцца ў суботу, 3-га сьнежня. Аргкамітэт “Рок-кола” адабраў з 68 гуртоў, што падалі заявы, 31-га выступоўцу. У 12.00 – першая частка конкурснай праграмы, на якой выступяць: Агонія, DLOINS, Indra (Полацак); Denial of life, Тихий час (Наваполацак); Восьмы дзень, Паприка (Віцебск); Batiskaf (Драгічын); Реактор (Маладэчна); IceCreamOff, Iris 7, Касса, Северный отель, СНОГ на голову, Chifs band (Менск). З 16.00 да 17.00 – перапынак.
У 17.00 – другая частка канцэрта-конкурса. Бяруць удзел гурты: Dark Deceptoin, Мы (Полацак); Амальгама, Красный Дождь, OZON, Primus Inter Pares (Наваполацак); Алмазны фронт (Віцебск); Bogema (Бабруйск); Tav.Mauzer (Магілёў); The Lader (Гомель); ст. АРМ (Міёры); Hair peace salon, Кillkitau, Пару рублей, Синдром, Tesaurus (г. Мінск). Канцэрт працягнецца да 21.00.
У якім парадку выступяць каманды, вызначыць жараб’ёўка, якая пройдзе перад канцэртамі. Пераможцаў конкурсу вызначыць журы ў складзе: Юры Цыбін (прадусар фэсту “Рок-каранацыя”), Генадзь Шульман (дырэктар прадусарскага цэнтру “Клас Клуб Джаз Крафт”), Ігар Варашкевіч (лідэр групы “Крама”), Сяргей Будкін (каардынатар інтэрнэт-парталу “Тузін Гітоў”), Віталь Супрановіч (кіраўнік БМА-груп), Валер Вашчанка (полацкі музыкант), Руся (вакалістка групы “Indiga”).
4-га сьнежня – закрыцьцё фэстывалю. У гала-канцэрце, які распачнецца ў 19.00, выступяць пераможцы “Рок-кола-2005”, вызначаныя журы фэсту ў суботу, а таксама госьці зь Менску – “Мадэра хард блюз”, “Стокс” і N.R.M.
Тузін Гітоў
Похожие страницы :
• «РОК-КОЛА - 2006» в Полоцке |
• В Полоцке в 15-й раз пройдет фестиваль "Рок-кола" |
• Фэст у Будславе |
• Вотcтог-2005 |