• Шорт-ліст прэміі «ГЛІНЯНЫ ВЯЛЕС» узначальвае Сяргей ДУБАВЕЦ
Дата: 09 Января 2006 Понедельник
<P align=justify><IMG src="http://epolotsk.com/images/pero.jpg" align=left>Абвешчаны шорт-ліст літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес», якую штогод прысуджае Таварыства вольных літаратараў у ПОЛАЦКУ. У яго ўвайшлі эсэістыка Сяргея Дубаўца «Вострая Брама» і Вінцэся Мудрова «Ператвораныя ў попел», проза Югасі Каляды «Галоўная памылка Афанасія» і Алеся Наварыча «Літоўскі воўк», паэзія Натальлі Кучмель «Імгненьні».
Лідэр ТВЛ Алесь Аркуш кажа, што прэмія «Гліняны Вялес» становіцца ўсё больш кансэрватыўнай, схільнай да «дасьпелых» кніжак. Так, у шорт-ліст ня трапіў зборнік вершаў Вальжыны Морт «Я тоненькая, як твае вейкі».