Менскі скульптар Алесь Шатэрнік марыць зрабіць гэта ад 2001 году. Скульптар быў ужо дамовіўся з полацкімі ўладамі, аднак тыя, памятаючы скандал з помнікам Эўфрасіньні Полацкай працы Ігара Голубева, усталяваным без узгадненьня зь Мінкультам, абвесьцілі ў 2005 г. унутрыгарадзкі конкурс. Перамог праект Сяргея Бандарэнкі, творцы, чые скульптурныя ўвасабленьні коней вядомыя далёка за межамі Беларусі. Аднак названы праектны кошт Бандарэнкавай працы полацкія ўлады палічылі завысокім – 300 млн рублёў у параўнаньні з удвая меншымі выдаткамі на праект Шатэрніка.
Прадстаўнікі полацкага гарвыканкаму наведаліся ў менскую майстэрню аўтара «Крывічоў». І прапанавалі замяніць меч у руцэ Чарадзея на дзіду. Алесь Шатэрнік рашуча адмовіўся: «Князь – гэта ўладар, меч – сымбаль яго ўлады». І вось пасьля гэтага зьявіўся трэці праект, які прэзэнтаваў скульптар Прохараў. Паводле чутак, рабіць макет яму дапамагаў былы асыстэнт Бандарэнкі.
Аднак і А.Шатэрнік не губляе надзеі пабачыць у Полацку свой твор.
Вясной гэтага году сп.Шатэрніка запрасілі ў Міністэрства культуры на паседжаньне экспэртнай рады, што займаецца ацэнкай праектаў у сфэры манумэнтальнага выяўленчага мастацтва. Ён пазнаёміў чальцоў рады з сваім праектам, падзяліўся ўласным меркаваньнем, дзе будучы помнік можна было б усталяваць. «Ідэальнае месца – на валах Верхняга замку. Ёсьць жа прыклад Менску, дзе пры БДУ даўно стаяць помнікі нашым слынным продкам, а чым горшы Полацкі ўнівэрсытэт?»
Сямён Печанко
Крыніца: "Наша Ніва"
Похожие страницы :
Г. Семянчук. Усяслаў Брачыславіч, князь полацкі |
Спаса-Эўфрасіньнеўскую царкву чакае "эўрарамонт" |
КНЯЗЬ УСЯСЛАЎ ЧАРАДЗЕЙ (УСЯСЛАЎ БРАЧЫСЛАВАВІЧ) - ВСЕСЛАВ ПОЛОЦКИЙ |