«Гэта будзе вельмі цяжкі год, будзе катастрафічна цяжка. Нам, каб выжыць у гэтай цяжкай сытуацыі і быць багаецей, трэба больш вырабляць і прадаваць. А гэта найлюцейшая канкурэнцыя, і мы ў кагосьці, груба кажучы, мусім адабраць кавалак хлебу і ўзяць чыйсьці рынак», – цытуе прэзыдэнта «Інтэрфакс».
«Я заклікаю ўсіх – і Шэймана, і Сідорскага, і Пракаповіча, і Ломаця працаваць у кірунку Вэнэсуэлы, Ірану, Азэрбайджану», – заклікаў Аляксандар Лукашэнка ўсіх найвышэйшых дзяржаўных чыноўнікаў.
На думку беларускага прэзыдэнта, галоўнай задачай кіраўніцтва Беларусі напярэдадні 2007 году стане пошук новых крыніцаў энэрганосьбітаў па-за Расеяй.
«Гэта трэба зрабіць, калі мы хочам захаваць краіну для нашых дзяцей, сувэрэнітэт і незалежнасьць, каб нас кожны дзень, месяц, кожны год ня ставілі да сьценкі, не раскрыжоўвалі і не крычалі: "давай, плаці за газ і нафту"».
У той жа час, А. Лукашэнка ўхваліў урадавыя праекты прагнозу сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця, бюджэту і асноўных кірункаў грашова-крэдытнай палітыкі краіны на 2007 год.
Паводле «Telegraf.by»
Похожие страницы :