Імпрэзу арганізаваў грамадзкі Культурна-асветніцкі цэнтра імя Язэпа Драздовіча. Паводле кіраўніцы цэнтру Ады Райчонак, гэта ўжо 14-ы пленэр, арганізаваны на Віцебшчыне, і на яго зьехаліся каля 30-ці мастакаў і літаратараў з усяе Беларусі.
Значная частка ўдзельнікаў – гэта моладзь, але разам зь імі маюць папрацаваць і вядомыя ўжо творцы.
У першы дзень пленэру мастакі й літаратары ўшанавалі памяць мастака й скульптара Язэпа Драздовіча, пахаванага на могілках у вёсцы Ліпляны Глыбоцкага раёну. Увогуле ж творчая праца будзе праходзіць ня толькі на Глыбоччыне, але й з выездамі ў Полацак, а таксама ў Браслаўскі ды Верхнядзьвінскі раёны.
Пленэр распачаўся 24-га сьнежня, а завершыцца 2-га студзеня. Па выніках арганізатары й удзельнікі плянуюць зладзіць літаратурныя чытаньні і некалькі выставаў, а самая першая зь іх будзе арганізавана для вяскоўцаў з Глыбоцкага раёну, якія прымалі ў сябе мастакоў ды літаратараў.
Радыё Свабода
Похожие страницы :
Шведы выдаткуюць 100 000 даляраў Глыбоччыне на развіццё турызму |
•Пленэр у Паўночнай Беларусі |
Пленэр "Art-ego" состоится в Полоцке |