ПОЛОЦК. НОВОПОЛОЦК - Карта, Гостиницы, Погода в Полоцке, Расписание движения в Полоцке, ПГУ

•Полоцк : Гостиницы

•Полоцк : Кафе и рестораны

•Полоцк : Карты

•Полоцк : Достопримечательности

•Полоцк : Расписание движения транспорта

•Полоцк : Турбазы

•Полоцк : Турфирмы

•Карта сайта

Карты Полоцка
Полочане
Полацкая энцыклапедыя
Полоцкий государственный университет (ПГУ)
Достопримечательности Полоцка

•Доска объявлений

•Полоцк : Экономика

•Полоцк : Общество

•Полоцк : Культура

•Полоцк : Экология

•Полоцк : Туризм

•Полоцк : Спорт

•Полоцк : Происшествие

•Свободная трибуна

•Разное


НОВОСТИ
НОВОСТЬ ДНЯ
НОВОСТИ: СПОРТ
НОВОСТИ: ТУРИЗМ
НОВОСТИ: ЭКОЛОГИЯ
НОВОСТИ: ЭКОНОМИКА
НОВОСТИ: КРИМИНАЛ
НОВОСТИ: ОБЩЕСТВО
НОВОСТИ: КУЛЬТУРА
СВОБОДНАЯ ТРИБУНА
С.А. Шыдлоўскі. ШТОДЗЁННАЕ ЖЫЦЦЁ СТУДЭНТАЎ ПОЛАЦКАЙ АКАДЭМІІ: Паводле ўспамінаў Э.Т. Масальскага С.А. Шыдлоўскі. ШТОДЗЁ...
Сяргей Шыдлоўскi. МУЗЭЮМ Сяргей Шыдлоўскi. МУЗЭЮМ
Сяргей Шыдлоўскi. Каардынаты Полацкага Сяргей Шыдлоўскi. Каардынаты Полацкага
Сяргей Шыдлоўскі. БОЛЬШ ЧЫМ ГОРАД Сяргей Шыдлоўскі. БОЛЬШ ЧЫМ ГОРАД
Сяргей Шыдлоўскі. Пан Тадэвуш і Шляхціц Завальня Сяргей Шыдлоўскі. Пан Тадэвуш і Шляхціц Завальня
Сяргей Шыдлоўскі. ПОЛАЦКАЯ МАРКА Сяргей Шыдлоўскі. ПОЛАЦКАЯ МАРКА
Сяргей Шыдлоўскі. ЗЬБІРАНЬНЕ ПОЛАЦКУ Сяргей Шыдлоўскі. ЗЬБІРАНЬНЕ ПОЛАЦКУ
С. Шидловский. ПОЛОЦКИЕ АМБИЦИИ С. Шидловский. ПОЛОЦКИЕ АМБИЦИИ

Сяргей Шыдлоўскі. ПОЛАЦКАЯ МАРКА


Дата: 13 Января 2007
Суббота

ПОЛАЦКАЯ МАРКА


Сяргей Шыдлоўскі


У індустрыі моды больш паловы кошту прадукцыі прыходзіцца на гандлёвую марку. Пакупнік плаціць за імя на бірцы. У мастацтве гэтая лічба, магчыма, яшчэ большая. Колькі прыходзіцца на кошт фарбы ў агульнай цане карцін Ван Гога? Калекцыянэры набываць ня проста халсціну, а прэстыж. Мастак - прадавец паветра, каштоўнасць якога вызначаецца тым, наколькі выразна перададзены водар часу і месца.

На міф баварскага піва працуе кожны нямецкі шынок. У славе віцебскай мастацкай школы ўшаноўваецца супольны плён усёй местачковай культуры беларускага габрэйства. Іншымі словамі, індывідуальны талент- гэта вытворнае ад агульнага ўзроўню культуры асяроддзя, яго сфармаваўшага. Творчая рэалізацыя адпаведна залежыць ад таго, наколькі поўна патрапіць мастак сінтэзаваць традыцыю гэтай зямлі. Сусьветнае мастацтва - творчасьць «абарыгенаў» і «акцэнту». Сусветныя сталіцы - не столькі творчыя асяродкі, колькі біржы, на якіх вызначаюць арт-катыроўкі.

Бліскучая будучыня патрабуе велічнага мінулага, міфу пра «залатое стагоддзе». Самабытнасць крывіцкай сталіцы - сталіцы святароў, ваяроў, купцоў і студэнтаў - рэсурс, які яшчэ як след не актуалізаваны, але нават латэнтнае існаванне гэтага ідэалагічнага комплексу не можа не ўплываць на справы і амбіцыі сучасных палачанаў.

Патрэбна наяўнасць годных спадкаемцаў, што ўсведамляюць сумер дастаўшагася ім багацця. Полацк - горад жывых, і ўсе яго нэкропалі, руіны, лабірынты-клады набудуць сапраўдную вартасць, закладзеную працай і навагамі продкаў, толькі матэрыялізаваўшыся ў сучасных праектах.

Клапаціцца пра славу свайго Імя, пра непарыўнасць традыцый Роду, прэстыж уласнага Дому - найлепшае капіталаўкладанне. Тысячагадовы Полацак быў сведкам і перажыў усе палітычныя і дзяржаўныя фармацыі, што змяняліся стагоддзямі на старажытнай крывіцкай зямлі. Рагнеду, Усяслава, Эўфрасінню, Францыска, Сімяона аспрэчвалі адзін у аднога палякі, ліцьвіны, расейцы... Хто яшчэ? Між тым праўда навідавоку - яны Палачане.


Похожие страницы :
Сяргей Шыдлоўскi. МУЗЭЮМ
Сяргей Шыдлоўскі. БОЛЬШ ЧЫМ ГОРАД
Сяргей Шыдлоўскi. Каардынаты Полацкага
Сяргей Шыдлоўскі. ЗЬБІРАНЬНЕ ПОЛАЦКУ

© Copyright 2003-2021 ePolotsk.com