У парадку эксперымента з першага класа ў СШ№ 18 будзе вывучацца гісторыя роднага горада. Эксперыментальнай групай педагогаў-полацказнаўцаў на чале з намеснікам дырэктара СШ №18 Ірынай Нядокуневай распрацавана праграма "Уводзіны з Полацказнаўства для 1-4- х класаў". Кожны першакраснік атрымае друкаваны дапаможнік "Рабочы сшытак для 1 класа". Да новага навучальнага года ў Полацкім кніжным выдавецтве "Наследие Полоцкой земли" будзе выдадзены таксама падручнік "Полацказнаўства" для 6 класа.