Супрацоўнікі Дзіцячага музея Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка пачалі збор настольна-друкаваных дыдактычных гульняў 60-80-х гг. ХХ ст. для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. Гэтыя гульні прадугледжваюць агульны ўдзел дзяцей і іх бацькоў. Пачатак калекцыі заклала палачанка Вера Андрэеўна ПЯЛЫХ: яна падарыла музею 9 гульняў 70-ых гадоў. На сёння ў фондзе Дзіцячага музея - 12 гульняў.