Источник: Ссылки по теме: На первую страницу |
РАГВАЛОД БАРЫСАВІЧ РАГВАЛОД БАРЫСАВІЧ (у хрышчэнні Васіль) - князь полацкі і друцкі ў 2-й палавіне 12 ст. Сын Барыса Усяславіча. У 1129 г. разам з іншымі полацкімі князямі высланы кіеўскім князем Мсціславам Уладзіміравічам у Візантыю, адкуль вярнуўся ў 1139 г. Каля 1144 г. стаў полацкім князем. У 1151 г. выгнаны вечам з Полацка і сасланы ў Мінск да яго ворага Расціслава Глебавіча. Па патрабаванні Юрыя Далгарукава вызвалены і з'ехаў у Чарнігаў да Святаслава Ольгавіча, які дапамог яму войскам у вяртанні зямель. У 1158 г. (у летапісе 1159) стаў князем у Друцку, пры дапамозе сваіх прыхільнікаў выбраны вечам на княжанне ў Полацку. Зрабіў некалькі паходаў на Мінск і Гарадзец супраць Расціслава Глебавіча, у 1161 г. разбіты мінскім князем Валадаром Глебавічам, пасля чаго ўцёк у Друцк, а "Полотьску не сме ити, занеже множьство погибе полочан". У 1171 г. паводле загаду Рагвалода Барысавіча высечаны надпіс на вялікім камяні (так званы Рагвалодаў камень). |