Источник: Ссылки по теме: На первую страницу |
РАСЦІСЛАЎ ГЛЕБАВІЧ РАСЦІСЛАЎ ГЛЕБАВІЧ (? - паміж 1161 і 1167) - князь мінскі і полацкі. Сын мінскага князя Глеба Усяславіча. У 1151 г. абраны вечам на полацкі пасад пасля выгнання Рагвалода Барысавіча. У 1158 г. супраць Расціслава Глебавіча ўзняўся мяцеж, але князь вялікімі падарункамі ўлагодзіў палачан. Разам з братамі Усеваладам і Валадаром рушыў на Рагвалода Барысавіча, што ўмацаваўся ў Друцку, але заключыў з ім мір, дадаўшы яму "воласці". У час новага паўстання ў Полацку ў 1159 г. уцёк у Мінск да брата Валадара. Хутка быў абложаны ў горадзе Рагвалодам, але паразумеўся з ім. У 1161 г. названы князем мінскім, зноў быў абложаны Рагвалодам у Мінску і зноў заключыў з ім мір. |