Публікацыі |
БАРШЧЭЎСКІ
КУЛЬТУРА ШЛЯХТЫ
|
|
АРХІЎ |
С.А. Шыдлоўскі. ШТОДЗЁННАЕ ЖЫЦЦЁ СТУДЭНТАЎ ПОЛАЦКАЙ АКАДЭМІІ: Паводле ўспамінаў Э.Т. Масальска
- admin 23/03/2010 @ 10:30
Полацкая езуіцкая акадэмія (1812–1820) разам з Горы-Горацкім земляробчым інстытутам (1848–1864) — найстарэйшыя вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі . Менавіта ў іх мурах фарміраваліся традыцыі беларускага студэнцтва. Аднак дыскрэтны характар гісторыі вышэйшай адукацыі ў Беларусі прывёў да занядбання гэтага досведу. Як вынік, сучасныя беларускія студэнты выкарыстоўваюць пераважна чужыя культурныя формы, кшталту святкавання Таццянінага дня. Бачыцца таму актуальнай задача рэканструкцыі традыцыйных завядзёнак дадзенага пласту нашай сацыяльнай культуры.
На жаль, захавалася мала сведчанняў з побыту старога беларускага студэнцтва. Асабліва мізэрныя нашы веды аб жыцці навучэнцаў Полацкай езуіцкай акадэміі. Таму кожная новая крыніца павінна найхутчэй даводзіцца да ведама як навуковых, так і шырокіх грамадскіх колаў. Такім адкрыццём для айчыннага чытача могуць стаць мемуары выхаванца Полацкай езуіцкай акадэміі Эдварда Тамаша Масальскага (1799–1879), вядомага пісьменніка, аўтара “першага айчыннага сацыяльнага рамана” “Пан Падстоліч” (у 5 тамах на польскай мове ў 1831–1833, у 4 тамах у перакладзе на рускую мову — 1833–1834). Далей...
Siarhiej Szydlouski. УЛАСНЫЯ ІМЁНЫ Ў КНІЗЕ Я. БАРШЧЭЎСКАГА "ШЛЯХЦІЦ ЗАВАЛЬНЯ", ЯК КРЫНІЦА РЭКАНСТРУКЦЫІ ЭТНІЧНАЙ КАРЦІНЫ СВЕТУ ПРЫВІЛЕЯВАНАГА САСЛОЎЯ БЕЛАРУСКАГА ПАДЗВІННЯ Ў ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ ХІХ СТ.
- admin 16/04/2009 @ 08:26
Пад тэрмінам "этнічная карціна свету" разумеецца пэўная "міфалагема рэальнасці", якая фарміруе логіку адаптацыйных паводзінаў этнасу, або, у нашым выпадку, часткі этнасу — традыцыйнага прывілеяванага саслоўяў Беларускага Падзвіння. Карціна свету асэнсоўваецца яе носьбітамі часткова і фрагментарна, яна не дадзена ў пэўнай лагічнай цэласнасці, тым больш, у гатовым тэксце. Узнавіць падобныя ўяўленні магчыма карыстаючыся ўскоснымі звесткамі і крыніцамі, да якіх можна аднесці і ўласныя імёны, што выяўляюць пэўную "прыродна-ландшафтную, гісторыка-культурную і гаспадарчую лакальную спецыфіку". ДАЛЕЙ...
Siarhiej Szydlouski. УРБАНІСТЫЧНЫ АСПЕКТ КУЛЬТУРЫ БАВАЎ ПРЫВІЛЕЯВАНАГА САСЛОЎЯ БЕЛАРУСІ Ў ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ ХІХ СТАГОДДЗЯ
- admin 17/11/2008 @ 19:18
Шляхта, прывілеяванае саслоўе Беларусі, з’яўлялася пераважна вясковым станам. Больш рашучае пранікненне яе ў культурную прастору горада, якое выявілася найперш у сферы баваў і адпачынку, адбываецца на працягу першай паловы ХІХ стагоддзя. Можна вылучыць пэўныя локусы, дзе здзяйснялася гэтая экспансія. Перадусім гэта кірмаш, традыцыйны пункт камунікавання розных саслоўяў і культур на землях Беларусі. Слова “кірмаш” у ХІХ стагоддзі азначала не толькі торг, але і гулянне, “прастольнае свята пры царкве, касцёле, манастыры”. Звычайна кірмашы ладзіліся летам і восенню ў гадавыя святы [1, 234]. Кірмашы праводзіліся ва ўсіх гарадах і мястэчках Беларусі. Свецкую атмасферу пад час ладжання, напрыклад, свіслацкіх кірмашоў сучаснікі параўноўвалі з карлсбадскай – па багаццю разнастайных формаў баўлення і шырокаму ўдзелу арыстакратыі.
На кірмашы прыязджалі прыватныя тэатральныя антрэпрызы. Адбываліся цыркавыя дэманстрацыі з фокуснікамі, канатаходцамі, гімнастамі. Распаўсюджанай пад час кірмашоў формай баўлення часу былі касцюмаваныя танцавальныя вечарыны. Кірмашовыя імпрэзы вылучаліся масавасцю і сацыяльнай разнастайнасцю ўдзельнікаў. Кірмашы маглі супадаць са шляхецкімі выбарамі, кантрактамі, што яшчэ больш павялічвала сумеры ўрачыстасцяў. Кантракты, дзелавыя і гандлёва-фінансавыя імпрэзы, якія адбываліся штогод у буйных гарадах краю, збіралі “высокае” грамадства. Пад час сакавіцкіх кантрактаў у Мінску набывалі, прадавалі і арандавалі маёнткі, браліся і выплочваліся пазыкі ды адсоткі, замацоўваліся ўмовы на пастаўкі ў Рыгу хлеба, карабельнага лесу, пенькі, ільну, ільнянога семя і г.д. Акрамя таго, намаўляліся ў маёнткі эканомы, пісары, афіцыялы. Віленскія святаюр'еўскія кантракты з'яўляліся тым рэдкім момантам, калі ў край, каб сплаціць або атрымаць пазыкі, вярталася арыстакратыя, што перабывала звычайна за яго межамі. ДАЛЕЙ...
Siarhiej Szydlouski. ШЛЯХЕЦКI САСЛОЎНЫ IДЭАЛ У ТВОРАХ ЯНА БАРШЧЭЎСКАГА
- admin 13/11/2008 @ 14:58
Празаічныя творы Яна Баршчэўскага з'яўляюцца адной з найпершых прэзентацый Беларусі ў польскамоўнай літаратуры ХІХ стагоддзя. У адрозненні ад большасці аналагічных спробаў таго часу, у якіх ідэя беларускасці паўстае як рэдукаваны і зніжаны варыянт краёвага ліцвінскага патрыятызму, прызначанага паспалітым – "Літва для бедных", Беларусь Яна Баршчэўскага – самадастатковая каштоўнасць.
І мова твора, і выбар герояў (шляхціцы, студэнты полацкай езуіцкай акадэміі) сведчаць на карысць таго, што проза Яна Баршчэўскага адрасавалася чытачам шляхецкага паходжання. Толькі пяць першых апавяданняў (аўт. – маецца на ўвазе "Шляхціц Завальня") Я. Баршчэўскага – "сялянскія", "простанародныя", – канстатуе даследчык творчасці Я. Баршчэўскага Мікола Хаўстовіч, – усе астатнія (а таксама аповесці "Драўляны Дзядок і кабета Інсекта", "Душа не ў сваім целе") апавядаюць пра вышэйшы клас беларускага грамадства, пра найбольш характэрных яго прадстаўнікоў другой паловы XVIII-першай паловы XIX ст.
Творы Яна Баршчэўскага ствараліся для шляхты і пра шляхту. Баршчэўскі не адкрываў новую экзатычную краіну ці сялянскі народ, як гэта рабілі літаратары-рамантыкі. Галоўнае "адкрыццё" пісьменніка з Полаччыны – беларускае дваранства, пра існаванне якога ў першай палове ХІХ стагоддзя ўжо паспелі забыцца. У сваіх творах Ян Баршчэўскі фармулюе рацыі і абавязкі шляхецкага саслоўя перад грамадствам, стварае ідэал беларускага шляхціца – патрыёта Беларусі. Менавіта гэтая задача арганізуе ідэйнае поле "Шляхціца Завальні" – "эквіваленту "Святое кнігі" беларусаў – сукупнасці філасофскіх, грамадска-палітычных і маральна-этычных поглядаў". ДАЛЕЙ...
Siarhiej Szydlouski. Шляхецкі этас у творах А. Міцкевіча "Пан Тадэвуш" і Я. Баршчэўскага "Шляхціц
- admin 12/11/2008 @ 15:23
У літаратуры няма абсалютных велічыняў. Ацэнка творчасці носіць збольшага суб'ектыўны характар і залежыць не толькі ад ступені таленавітасці аўтара, але і ад культурна-гістарычнага кантэксту, у які ўлучаны чытач. Як прыклад, рэцэпцыя польскамоўных твораў Я. Баршчэўскага і А. Міцкевіча сучаснай беларускай культурай. Баршчэўскі і Міцкевіч патрапілі выявіць выразныя тыпы нацыянальнай арыстакратыі. І першы, і другі сакралізавалі мінулае, краявід, народ тутэйшай зямлі. Але вобразы Радзімы, створаныя імі, для нас пакуль не знітаваліся. І дасюль беларуская нацыянальная думка не вызначылася напэўна – чым ёсць "Літва" Міцкевіча і "Беларусь" Баршчэўскага – сінонімамі або альтэрнатыўнымі сусветамі. Далей...
|
| |