ПОЛОЦК. НОВОПОЛОЦК - Карта, Гостиницы, Погода в Полоцке, Расписание движения в Полоцке, ПГУ

•Полоцк : Гостиницы

•Полоцк : Кафе и рестораны

•Полоцк : Карты

•Полоцк : Достопримечательности

•Полоцк : Расписание движения транспорта

•Полоцк : Турбазы

•Полоцк : Турфирмы

•Карта сайта

Карты Полоцка
Полочане
Полацкая энцыклапедыя
Полоцкий государственный университет (ПГУ)
Достопримечательности Полоцка

•Доска объявлений

•Полоцк : Экономика

•Полоцк : Общество

•Полоцк : Культура

•Полоцк : Экология

•Полоцк : Туризм

•Полоцк : Спорт

•Полоцк : Происшествие

•Свободная трибуна

•Разное


ИСТОРИЯ
ИСТОРИЯ ПОЛОЦКА
ПОЛОЦКАЯ ЭНЦИКЛОПЕДИЯ
ПОЛОЦКАЯ БИБЛИОТЕКА
Арт-галерея (Полоцк)
Гороскоп на ePolotsk.com Гороскоп на ePolotsk.com
Тацяна КОЗІК на радыё “Свабода” у перадачы “Магія мовы” Тацяна КОЗІК на радыё ...
"Птушыны рай", габэлен
"Эйфарыя разьняволенаг...
"Цеплыня матуліных сьп...
“Фэст восеньскага далучэньня да таямніцы”, габэлен “Фэст восеньскага далу...
“Крылы ператворацца ў карэньні II”, габэлен “Крылы ператворацца ў ...
“Маўклівыя валуны ў белай прасторы”, габэлен “Маўклівыя валуны ў бе...
“Адчуць на сваіх крылах залатую цеплыню”, габэлен “Адчуць на сваіх крыла...
"Чорныя птушкі фарбуюц...
“Таемныя мары замкнёнай прасторы I”, батык “Таемныя мары замкнёна...
Татьяна КОЗИК - отзывы о творчестве (В Полоцке — «Птушыны рай» Василь Кроква) Татьяна КОЗИК - отзывы...
Татьяна КОЗИК - отзывы о творчестве (НЕЎТАЙМОЎНАЕ ІМКНЕНЬНЕ ДА ГАРМОНІІ Ларыса ЛЫСЕНКА) Татьяна КОЗИК - отзывы...
Татьяна КОЗИК - отзывы о творчестве (“СЬВЯТЛО СОНЕЧНАЙ ПРОБЫ” Алесь Аркуш) Татьяна КОЗИК - отзывы...
Татьяна КОЗИК (Полоцк): отзывы о творчестве (Алена НІЯКОЎСКАЯ Татьяна КОЗИК (Полоцк)...
Художники Полоцка: информация для участников Художники Полоцка: инф...
Художники Полоцка: участники проекта Художники Полоцка: уча...
Художники Полоцка: о проекте Художники Полоцка: о п...
Татьяна КОЗИК (Полоцк) Татьяна КОЗИК (Полоцк)
Belarusian Art Database - Художники Полоцка Belarusian Art Databas...
ХРОНОЛОГИЯ
РЕЛИГИЯ
КУЛЬТУРА
ПОЛОЧАНЕ

Татьяна КОЗИК (Полоцк): отзывы о творчестве (Алена НІЯКОЎСКАЯ "ПРАЦЯГЛАСЬЦЬ ІМГНЕНЬНЯ")


Дата: 06 Июня 2004
Воскресенье

Художники Полоцка - банк данных. Выставка - продажа картин, Полоцк. Картинные галереи полоцких художников.


Полацк - Полоцк - полоцкие художники

Іван Хруцкі
"Партрэт невядомай"





ПРАЦЯГЛАСЬЦЬ ІМГНЕНЬНЯ

(Заметкі аб творчасьці арыгінальнай мастачкі Тацяны Козік)

Дазвольце кароткі ўступ. Усе мы бачылі, як кружыць лісьце ўвосень. Некаторыя нават заўважылі, як ліст адрываецца ад галінкі. Але прадчуць момант, калі гэты ліст павінен адарвацца, перажыць як здарэньне - дадзена ня ўсім. Ды і не ўсім гэта патрэбна. Большасьць з нас задаволена ведаюць, што і як павінна быць. І глядзім мы на сьвет згодна з лёгікай развагі. Бадай, толькі дзеці і мастакі заўважаюць працягласьць імгненьня, напоўненасьць яго асобным жыцьцём. Мастак перавыхоўвае нашы вочы, каб мы былі здольныя ня толькі глядзець, але і бачыць. Галоўная мэта мастацтва - загамаваць сюжэтнасьць, “апавядальнасьць”, каб даць нам ня веды, але адчуваньне, пачуцьцё сэнсу. У выяўленчым мастацтве “аповяд” мае быць пераадолены, каб стаць плястычнай зьяваю.

Аглядаючы творы Тацяны Козік, я прыгадала ўсё гэта. Ясна, ня ў словах.

Тацяна Козік працуе ў тэхніцы батыка. Батык - рознакаляровая тканіна. Цэлы шэраг складаных апэрацыяў павінна яна прайсьці, каб набыць непаўторны малюнак і калярыт. Гэта - этапы старажытнага, нетаропкага “ручнога мысьленьня”. Але як зрабіць, каб каляровая тканіна стала мастацкім творам, карцінаю? Батык - мастацтва вельмі апасродкаванае. Працэс шмат у чым трагічны, бо толькі ў канцы можа мастак зразумець, творча ён правёў час ці застаўся ў палоне рамяства…

…Творы Тацяны Козік - пластычная выява любові да сьвету, яго цяпла, фарбаў, да падрабязна-нетаропкіх імгненьняў. Сьвет, куды запрашае нас мастачка, ня мае назвы. Буры не наведваюць гэту краіну. Бо тут кожная зьмена - “канец сьвету”. А зьмены - няма. Гэта рай, нявінны, несьвядомы сябе, пахучы і цёплы, рознакаляровы; сьвет зыбкіх напаўкветак-напаўматылёў, пладоў, фантастычнага срэбнага павуціньня, сьпелага залатога сьвятла, чорна-зялёна-рудога глею. Нас там няма. Такія творы, як “Дакладнасьць рысаў каменя”, “Сьвятло дня”, “Адвольнае спалучэньне кветак” і іншыя, паказваюць, што сюды, у гэты сьвет, не ўрываецца страшная веда аб тленнасьці зямнога. Веда аб часе. Веда аб зьмяненьні. Гэта рай, якім ён быў да чалавека, да яго “многай веды” - крыніцы смутку. Сьвет перад шостым днём тварэньня. Бессьмяротны.

Мастачка адшукала гэты сьвет. Тут няма яшчэ дабра і зла. Ёсьць ледзь заўважальны зыб, нібы абяцаньне руху, пераліў унутры імгненьня. Нараджэньне першаэлемэнтаў быцьця: каменя, зямлі, расьліны, паветра. Гэты сьвет ня ведае часу. Ёсьць толькі жыцьцё імгненьня. І нашы пачуцьці зрастаюцца з гэтым сьветам, як трава з тлустай, пахучай зямлёй, як паветра з павуціньнем, вада - з пялёсткамі кветак, раскаю, з іржава-залатой плесьняю. Як чорнае - з барвовым, сіняе - з бэзавым. Як крылы - з карэньнямі. Адступае непакой і сьпешка. Купы фантастычнага зельля - маруны? баркуну? блёкату? дурнап’яну? - стаяць, напаўпрывідныя, у празрыста-густым, намацальным, цёплым часе. І душу ахутвае тая адвечная цішыня, што калыша нашы прыдарожныя грушы (“За хвіліну да зьмярканьня”).

Вечнасьць ня мае пачатку, ня мае канца, усе яе моманты - раўнаважныя. Гэта нават ня моманты, а працягласьць, трываньне імгненьня. Усё ў цяперашнім часе, у сфэры несьвядомага самаадчуваньня. Чалавек ня здольны прыдаць гэтаму сьвету больш дакладную форму. Але той, хто здолеў сюды ўвайсьці, адчувае бязьмежнасьць сябе і свайго жыцьця (творы “Лета”, “Сьвятло дня”).

Такое сьветаадчуваньне несумяшчальнае з закончанасьцю, сыстэматызацыяй, рацыяналізмам. Творы, якія гэта даводзяць, - на маю думку, лепшыя ў прадстаўленай калекцыі. “Вежа патаемнага імкненьня”. “Таямніца трохмернай прасторы”… Гудзеньню першасных колераў - чорна-зялёнага, вохрыстага, крывава-барвовага - мастачка спрабуе надаць напрамак, мэладыйнасьць. Але маланкі расплываюцца сінімі ценямі, павісаюць блакітна-залатым павуціньнем, але не адрываюцца ад “зямлі”, урастаюць у яе, нібы карэньні-жылы. Канструкцыя разбураецца, не здолеўшы ўтварыцца. Спробы адарвацца ад гэтай асновы ў рамах дадзенасьці - дарэмныя. Канструкцыя - у творчасьці чалавека, у яго сьвядомасьці. Так сама, як мэлёдыя.

Асаблівую ўвагу зьвяртае мастачка на трываньне пагранічных станаў быцьця. Вельмі цікавы твор “Апошняя гадзіна дня”, які мае падвойную раму. Мастачка быццам бы хоча больш падрабязна разгледзець ледзь заўважны пераліў бляску і ценю, пераход дзённага золата ў зыбкае срэбнае паўсьвятло. Дзень - сьпелы, залаты - адляціць на пялёстках кветкі, крыльцах матылька. Ноч будзе цёплая, чорная, з жарам вугольляў, срэбна-сівым попелам… Апошняя гадзіна доўжыцца ў сваёй вечнасьці.

…Усё яшчэ несьмяротная, праходжу пад старажытнымі скляпеньнямі музэя. Вуліца. З-пад колаў - брудны сьнег. Чакаю сваёй чаргі ўключыцца ў рух. На дыхтавым шчыце трапеча абрывак старой газэты.

Алена НІЯКОЎСКАЯ (“Культура”, 08.03.1995)

Пишите нам: bryzgalauka@gmail.com


на страницу автора >>>


на главную >>>



Похожие страницы :
Татьяна КОЗИК - отзывы о творчестве (В Полоцке — «Птушыны рай» Василь Кроква)
Татьяна КОЗИК - отзывы о творчестве (НЕЎТАЙМОЎНАЕ ІМКНЕНЬНЕ ДА ГАРМОНІІ Ларыса ЛЫСЕНКА)
Татьяна КОЗИК - отзывы о творчестве (“СЬВЯТЛО СОНЕЧНАЙ ПРОБЫ” Алесь Аркуш)
Татьяна КОЗИК (Полоцк)

© Copyright 2003-2021 ePolotsk.com