Татьяна КОЗИК - отзывы о творчестве (НЕЎТАЙМОЎНАЕ ІМКНЕНЬНЕ ДА ГАРМОНІІ Ларыса ЛЫСЕНКА)
Дата: 09 Июня 2004 Сpеда
Іван Хруцкі
"Партрэт невядомай"
НЕЎТАЙМОЎНАЕ ІМКНЕНЬНЕ ДА ГАРМОНІІ
Пэрсанальную выставу Тацяны Козік, якая працавала зале Полацкага гісторыка-культурнага музэя-запаведніка, можна назваць – На працягу многіх гадоў мастачка зьвярталася да тэмы птушак. У яе габеленах, нібыта на старонках схавана частка жыцьця, якая зьяўляецца стрыжнем душэўнага сьвету чалавека. Гартаючы кнігу, патрапляеш на малюнкі, што захоўваюцца кожным чалавеку яшчэ
з часоў бесклапотнага дзяцінства, - гэта нашы мары, жаданьні, надзеі, гэта той маральна-энергетычны зарад, дае чалавеку магчымасьць жыць, любіць, зьдзяйсьняць нешта дзёрзкае прыгожае.
Габелен “Эйфарыя разняволенага – гэта тая мара, зь якой жыве аўтар выставы. Кантрасты сіняга, жоўтага, чырвонага – зыркіх колераў птушак, што лунаюць у небе, перапляліся неўтаймоўныя імкненьні да гармоніі існаваньня, да жыцьця агульным сьвеце пад яркім сонцам.
Там ня думаюць пра крыўды,
Там ня клянчаць медзякі,
Там не падразаюць крылы
ня мнуць слабым бакі.
Гэтыя радкі суправаджаюць сэрыю габеленаў пад назвай “Птушыны рай”. Бэзавыя, блакітныя, белыя птушкі запаўняюць нябесную прастору прац Тацяны. Яны кружляюць вакол чыстага сьвятла, зьліваюцца адна з адной робяцца часткай адна адной, нібыта апавядаюць аб тым шчасьці, якое кожны шукае на зямлі. Аднак Тацяну хвалюе тэма такога чалавечага шчасьця, у якім ёсьць месца чалавечай мудрасьці “…мы бяз крылаў…”, любві “…крылом дакрануцца крыла…”, сьвету, сагрэты “…цеплынёй матуліных сьпеваў…”, “…сьвятлом з вакна храма…”. Радкі зь вершаў, што суправаджаюць яе працы, ня проста назвы тэксты, а паэтычная падтрымка яе гарманічным сьвеце мастацтва. У радках гучыць музыка фарбаў. Габелен “Прысьвячаецца тым, хто трымае гняздо” заліты доўтым сьвятлом сонца, якое высьвечвае белых птушак, што імкнуцца вышыню, твор “Мэлёдыя шчырых песень” – пабудаваны на охрыстым адценьні зямной прасторы абрысах птушак нябесных.
Мастак у залежнасьці ад свайго ўнутранага руху душы, узроўню філязофскага мысьленьня, здольны сваё жыцьцё, да апошняй хвіліны, займацца творчасьцю. Сапраўдныя мастакі не выходзяць на пэнсію. Да такога тыпу творцаў належыць Тацяна Козік. Яна больш дзесяці гадоў радуе творчымі ініцыятывамі аматараў мастацтва Полаччыны. Яшчэ студэнткаю Віцебскага тэхналагічнага інстытуту, аддзяленьня ткацтва, Тацяна выткала габелены, якія сталі важкім набыткам фондаў гэтай навучальнай установы. У 1988 годзе мастачка па размеркаваньні прыехала малады горад Наваполацак, дзе адразу зарэкамендавала сябе як цалкам сфармаваны майстар. Яе працы, выкананыя тэхніцы габелена батыка, упрыгожваюць адміністрацыйныя будынкі, офіс наваполацкага аддзяленьня “Белпрамбудбанка”, прыватныя кватэры. Яна актыўна ўдзельнічае калектыўных выставах, але схільная ладзіць пэрсанальныя.
Правядзеньне пэрсанальных выстаў патрабуе ад мастака адмысловага творчага ўпэўненасьці тым, што здольны прадставіць гледачу нешта новае, паказаць іншую грань свайго творчага разьвіцьця. Амаль кожныя два гады Тацяна ладзіць свой вэрнісаж, на якім заўжды дэманструе як новыя працы, так новыя канцэптуальныя падыходы. Паводле сьведчаньня самой мастачкі, асаблівую дапамогу аказвае паэзія мужа, полацкага паэта Алеся Аркуша. Практычна пабудове экспазіцыі яна выкарыстоўвае тэксты яго вершаў.
Апошнім часам Тацяна пачала выстаўляць сваю графіку. Гэтыя працы дапамагаюць мастачцы лавіць тыя імклівыя натхненьня, якія затым, цягам тыдняў месяцаў, ператвараюцца завершаныя творы такой працаёмкай тэхніцы, якой зьяўляецца габелен.