Татьяна КОЗИК - отзывы о творчестве (“СЬВЯТЛО СОНЕЧНАЙ ПРОБЫ” Алесь Аркуш)
Дата: 09 Июня 2004 Сpеда
Іван Хруцкі
"Партрэт невядомай"
“СЬВЯТЛО СОНЕЧНАЙ ПРОБЫ”
Усе мастацкія майстэрні выглядаюць прыкладна аднолькава: прафесійныя прылады мастака, ягоныя творы Звычайна на кніжных паліцах – альбомы па мастацтву, усялякага кшталту даведнікі, мастацкая літаратура, часопісы. Не зьяўляецца выключэньнем майстэрня наваполацкай габеленшчыцы Тацяны Козік. Два пакойчыкі. У адным Тацяна тчэ габелены, у другім працуе над эскізамі, займаецца батыкам, прымае гасьцей. Кніжныя паліцы месьцяцца першым, другім. У альбомах пераважна прыбалтыйскі тэкстыль – летувіскі, латышскі, эстонскі. Як высьветлілася, гэта не наўмысны падбор, - менавіта Прыбалтыцы нават у савецкія часы надавалася шмат увагі нацыянальнаму тэкстылю, прыватнасьці ткацтву. Адсюль – альбомы, вядомасьць, аўтарытэт. Беларускаму ткацтву шанцавала менш. Выдаць бы анталёгію сёньняшняга беларускага тэкстылю – саступіў бы летувіскаму? Аднак паспрабуй выдай: грошай бракуе, ўвага да тутэйшых майстроў замалая.
Тацяна Козік ня лічыць сябе геніяльнай габеленшчыцай распавядаць аб сваёй творчасьці карэспандэнтам адмаўляецца. “Працую як працуецца, а творы вось – глядзіце”. Адмовілася нават штосьці казаць пра сябе тэлівізійшчыкам зь Менску.
З 1988 году Тацяна сур’ёзна займаецца ткацтвам. Скончыла Віцебскі тэхналагічны інстытут. Сябе залічвае віцебскую школу беларускага габелену, якая, на жаль, мала знаёмая сталічнаму гледачу. Пэўна, прысьпеў час вялікай выставы прадстаўнікоў гэтай школы прэстыжнай выставачнай зале Менска. А тое, што школа існуе, перакананы – на свае вочы бачыў яе адметнасьці на выставах у Віцебску. Па-першае, яна даволі прадстаўнічая – больш як 20 сталых аўтараў. Па-другое, відавочна адрозьніваецца ад мінскай – творы найчасьцей бесьсюжэтныя, маюць адмысловыя дэкаратыўныя якасьці, непрыхавана інтэр’ерныя. Аднак пры гэтым не бяднеюць мастацкія вартасьці. Наадварот – віцебскія габеленшчыкі часам больш радыкальныя сваіх пошуках (дастаткова згадаць Тацяну Юрыя Рудэнкаў).
Тацяна Козік выстаўляецца пераважна Віцебску Полацку. Хоць практычна яе творы прысутнічаюць на агульнарэспубліканскіх выставах у Менску. Аднак па адной-дзьвюх працах цяжка ацаніць творцу. мастачка робіць паказы. Як, напрыклад, у 1993 года Полацкім музэі беларускага кнігадрукаваньня. Экспазіцыю складалі болей за 30 габеленаў батыкаў.
Усе свае габелены Тацяна робіць сама. У дачыненьні да невялікіх твораў гэта не выклікае зьдзіўленьне, аднак яе габелены зале ўрачыстасьцяў “Новапалачанка” (300х400) або сталоўцы базы адпачынку “Камета” (300х600) – гэта тытанічная праца. Творы выкананы тэхніцы аб’ёмнага ткацтва. Над габеленам для “Каметы” Тацяна працавала болей за год.
Работы мастачкі настраёвыя, паэтычныя, яны не люструюць жыцьцё, не сьведчаць аб яны яго ўзбагачаюць. У Тацяны сапраўды паэтычны лад думак тэмы, вобразы мэтафарычныя, сымбалічныя. Адсюль назвы: “Працяглае маўчаньне белых валуноў”, “Сонечная батлейка”, “Флюараграфія лета”, “Крылы ператворацца карэньні”. Габеленшчыца практычна не выкарыстоўвае чыста гладкае ткацтва, ужывае звычайна зьмешаную тэхніку. Сярод матар’ялаў – воўна, лён, сінтэтыка, скура, дрэва, метал. Аднак усе яе творы, бадай, можна назваць традыцыйнымі, бо мастачка відавочна пазьбягае мовы тэмаў сучаснага авангарднага мастацтва. Па словах самой габеленшчыцы, як мастак яна выхавана на творчасьці народных майстрых роднага Хоцімска толькі дадала да традыцыйнай эстэтыкі адмысловую форму – тэхніку сучаснага ткацтва.
Плённа працуе Тацяна жанры батыка. Пераважна гэта нацюрморты. Мастачка батыку пазьбягае адкрытых, яркіх фарбаў, яна шукае спалучэньне колераў, тонаў паўтонаў. таму батыках “працуе” больш колеравая настраёвасьць, чым фігуратыўны малюнак. Сярод твораў мастачкі можна знайсьці дзясятак батыкаў з аднолькавымі малюнкамі, але аднолькавымі работы ніяк не назавеш, бывае нават цяжка заўважыць першапачатковую фігуратыўную еднасьць. Гэтыя творы ствараюць цэлыя сэрыі, якія нібыта яшчэ раз нагадваюць гледачу пра незваротнасьць непаўторнасьць кожнага імгненьня жыцьця чалавека.