Разглядаючы пытанне аб распаўсюджанні хрысціянства ва ўсходніх славян, гісторыкі ў мінулым, як і цяпер, выкарыстоўваюць тэрмін "дваяверства". Яно праяўлялася ў тым, што частка людзей, пасля таго як прыняла хрысціянства, працягвала пакланяцца язычніцкім багам. З тым, што на Русі існавала дваяверства, згаджаліся буйныя гісторыкі праваслаўнай царквы.
Аднак іншыя даследчыкі лічылі, што размова павінна ісці не пра ўстанаўленне дзвюх паралельных рэлігійных з'яў, а пра іх сінкрэтызацыю. На іх думку, праз некаторы час пасля пранікнення хрысціянства на Русь паміж хрысціянствам і даўно існуючым тут язычніцтвам устанавілася пэшная адзінства, прычым гэта адзінства было "не толькі знешнім, у сэнсе паралельнага існавання двух пачаткаў, але і ўнутраным у сэнсе іх перапляцення і ўзаемапранікнення".
На Русі хрысціянства само засвоіла шэраг язычніцкіх уяўленняў і абрадаў. Ва ўсходнеславянскай вёсцы, якая захоўвала ў сацыяльнай структуры шмат сапраўдных архаізмаў, на працягу стагоддзяў закансерваваліся старажытныя, рэліктавыя элементы.
Царква вымушана была дапасоўваць нават свае святы і абрады да язычніцкага святочнага календара. Простыя людзі доўгі час заставаліся язычнікамі і язычніцкая па сваіх вытоках і аснове народная свядомасць выявілася ў вераваннях, звычаях, абрадах, вуснай народнай паэзіі.
Хрысціянства, якое сфарміравалася ў працэсе хрысціянізацыі ўсходніх славян і Кіеўскай Русі, не магло выцесніць нават з самасвядомасці людзей старажытныя язычніцкія вераванні. Таму элементы старажытнаславянскага складу жыцця і жывёлагадоўчага культу ўвайшлі ў хрысціянскі царкоўны каляндар.
У 11-13 ст. працягвалі функцыяніраваць язычніцкія свяцілішчы. Гэту з'яву больш прымальна лічыць дваяверствам у славян.
Г.Ганецкая, С.Тарасаў, Г.Штыхаў
(Цытуецца паводле: "Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Полацка".- Мн.: 2002. с. 67-68)
Похожие страницы :
Нет похожих страниц.