[p][/p]
З гiсторыi
[p][/p]
2006 г. – ХІХ Міжнародны фестываль старадаўняй і сучаснай камернай музыкі, у якім прынялі ўдзел камерныя калектывы Нацыянальнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам М. Фінберга, музычная капэла «Санорус», арганісты Е. Мельнікава (Расія), Жан-Пьер Стайверс (Нідэрланды), Я. Бакшчанін (Польшча), піяністка М. Фёдарава (Расія), салісты Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы Рэспублікі Беларусь.
[p][/p]
2005 г. – ХVІІІ Міжнародны фестываль старадаўняй і сучаснай камернай музыкі, у якім прынялі ўдзел Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Н. Міхайлавай (Беларусь), Дзяржаўны струнны квартэт імя М. І. Глінкі (Расія), Камерны аркестр «Гродненскай капэлы», арганіст з ЗША С. Робертс, спевакі і музыканты з Расіі У. Ананіна, Г. Якаўлеў, З. Госмер, А. Матыцына, Т. Новікава.
[p][/p]
2004 г. – ХVІІ Міжнародны фестываль старадаўняй і сучаснай камернай музыкі з удзелам Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы Рэспублікі Беларусь імя Р. Шырмы, арганіста Й. Трумара (Аўстрыя), піяністкі Н. Сярогінай (Расія), піяніста К. Пфарэра (Швейцарыя), духавога ансамбля «Салісты Вены» (Аўстрыі), Акадэмічнага хора Нацыянальнай дзяржтэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам У. Роўды, салістаў з Расіі У. Букіна, І. Аганэсавай і А. Хрыпіна.
[p][/p]
2003 г. – XVI Міжнародны фестываль старадаўняй і сучаснай камернай музыкі з удзелам Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь, ансамбля старадаўняй музыкі, Мінскага струннага квартэта, дзіцячага хора Беларускага экзархата, маладзёжнага хора Славакіі, піяністкі з Масквы М. Фёдаравай, салістаў В. П'яўко, І. Аганэсава і В. Чумачэнка.
[p][/p]
2002 г. – XV Міжнародны фестываль старадаўняй і сучаснай камернай музыкі з удзелам Дзяржаўнага камернага ансамбля Рэспублікі Беларусь, іспанскага скрыпача К. Бліз'ена, арганісткі з Масквы Л. Голуб, спявачкі з Малдовы М. Біешу, ансамбля беларускіх флейтыстаў, салістаў з Масквы, Венскага класічнага ансамбля і арганіста з Францыі.
[p][/p]
2001 г. – XIV Міжнародны фестываль старадаўняй і сучаснай камернай музыкі з удзелам Дзяржаўнага камернага ансамбля Рэспублікі Беларусь, хора «Cantus Domus», піяніста з Аўстрыі Д. Хіла, спявачкі Л. Мкртчан, салістаў Нацыянальнага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.
[p][/p]
2000 г. – XIII Міжнародны фестываль старадаўняй і сучаснай камернай музыкі з удзелам музыкальнай капэлы з Мінска «Санорус» пад кіраўніцтвам А. Шута, ансамбля старадаўняй музыкі «Laterna Magica», фартэп'яннага дуэта з Масквы (А. Бахчыеў, А. Сарокіна), спевака А. Пагудзіна і гітарыста М. Радзюкевіча з Санкт-Пецярбурга, арганіста М. Таўша з Аўстрыі.
[p][/p]
1999 г. – ХІІ Міжнародны фестываль старадаўняй і сучаснай камернай музыкі з удзеламДзяржаўнай харавой капэлы імя Р. Шырмы, камернага ансамбля «Сімфаніета» пад кіраўніцтвам А. Рэвуцкага (Мінск), салістаў дзяржаўнага канцэртнага ансамбля Рэспублікі Беларусь і С. Чаркаса, піяністкі з Санкт-Пецярбурга Н. Сярогінай, выканаўцаў з Масквы І. Масцеравай, В. Чумачэнка і У. Дзіца, арганіста з Швейцарыі Ф. Пахлатко.
[p][/p]
1998 г. – XI Міжнародны фестываль старадаўняй і сучаснай камернай музыкі з удзелам вядучага С. Бэлзы, спявачкі М. Біешу (Малдавія), Літоўскага камернага аркестра і хора «Jauna muzika» пад кіраўніцтвам С. Сандэцкіса, капэлы хлопчыкаў рэспубліканскага каледжа Беларускай Акадэміі музыкі пад кіраўніцтвам В. Глушакова, піяністкі М. Фёдаравай з Масквы, скрыпача У. Зяленіна і спевакоў Н. Гайды і У. Пятрова з Мінска, арганіста Й. Айхорна з Германіі.
[p][/p]
1997 г. – X Міжнародны фестываль старадаўняй і сучаснай камернай музыкі з удзелам Літоўскага камернага аркестра пад кіраўніцтвам С. Сандэцкіса, арганіста з Германіі Й. Геферта, выканаўцаў з Ізраіля (Л. Эдэльман, С. Суманскага, М. Гутман, Р. Дзенінбурга, Г. Цудзіка), ансамбля салістаў «Класік-авангард» пад кіраўніцтвам В. Байдова, нацыянальнага аб'яднання «Беларуская капэла» пад кіраўніцтвам В. Скарабагатава, ансамбля старадаўняй музыкі «Контрданс», піяністкі з Масквы М. Фёдаравай, арганіста і піяністкі М. Тауша і К. Тауш з Аўстрыі, выканаўцаў Г. Осіпава і У. Дзіца з Масквы.
[p][/p]
1996 г. – IX Міжнародны фестываль старадаўняй і сучаснай камернай музыкі з удзелам Маскоўскага дзяржаўнага акадэмічнага камернага хора пад кіраўніцтвам У. Мініна, Кіеўскага інструментальнага трыа імя Д. Бартнянскага, салістаў маскоўскіх тэатраў (Л. Сляпнёвай, У. Дзіца, С. Сляпнёва, К. Мерханава, А. Бісерава), скрыпача з Мінска У. Зяленіна, арганіста з Германіі Г. Хаўзера і салісткі з Кітая Ху-Цзя.
[p][/p]
1995 г. – VIII Міжнародны фестываль старадаўняй і сучаснай камернай музыкі з удзелам Мінскага сімфанічнага аркестра «Калегіўм-музікум» пад кіраўніцтвам В. Бартноўскага з салістамі І. Алоўнікавым і Ж. Гішар, латышскага хора пад кіраўніцтвам В. Мілашэвіча, вакальнага ансамбля з Навасібірска, арганіста з Германіі Й. Мільчыцкага, трыа «Рэлікт» з Масквы.
[p][/p]
1994 г. – VII Міжнародны фестываль старадаўняй і сучаснай камернай музыкі з удзелам Дзяржаўнай сімфанічнай капэлы Расіі пад кіраўніцтвам В. Палянскага, хора хлопчыкаў Мінскага ліцэя, Маскоўскага камернага ансамбля салістаў пад кіраўніцтвам Г. Сафонава, выканаўцы з Украіны В. Буймістара, Полацкага камернага хора пад кіраўніцтвам Л. Жукавай, салісткі М. Ташкер, гітарыстаў Віцебскай філармоніі Г. Емельянава і У. Даўкевіча, ансамбля «Беларускі кант» пад кіраўніцтвам І. Рыбчынскага.
[p][/p]
1993 г. – VI Міжнародны фестываль старадаўняй і сучаснай камернай музыкі з удзелам вакальнага трыа «Рэлікт», Дзяржаўнай сімфанічнай капэлы Расіі пад кіраўніцтвам В. Палянскага, ансамбля з Фрыдрыхсхафэна «Гармоніка», ансамбля старадаўняй музыкі з Навасібірска, арганісткі з Полацка К. Пагарэлай і салістаў з Масквы А. Эйзена і У. Дзіца.
[p][/p]
1992 г. – V Міжнародны фестываль старадаўняй і сучаснай камернай музыкі з удзелам ансамбля старадаўняй музыкі Беларускай дзяржаўнай філармоніі «Кантабіле», мужчынскага камернага хора «Унія» пад кіраўніцтвам К. Нахаева, ансамбля салістаў «Класік-авангард», дзіцячага хора «Журавінка», арганістаў з Масквы А. Янчанкі і А. Шмітава, выканаўцаў з Масквы (А. Камінскага, К. і Р. Лісіцыян, Т. Стерлінг) і выканаўцы з Вільнюса Ю. Лейтайте.
[p][/p]
1991 г. – ІV Міжнародны фестываль старадаўняй і сучаснай камернай музыкі з удзелам Дзяржаўнага камернага хора МК СССР пад кіраўніцтвам В. Палянскага, Дзяржаўнага сімфанічнага аркестра Міністэрства Культуры СССР, скрыпача В. Пікайзена, ансамбля старадаўняй музыкі «Мадрыгал» пад кіраўніцтвам А. Янчанкі, беларускага дзіцячага хора «Журавінка» пад кіраўніцтвам А. Еўсюкова, ансамбля «Амстэрдамская сімфаніета» пад кіраўніцтвам Л. Маркіза з Галандыі, арганісткі Л. Голуб і саліста з Масквы П. Скуснічэнка.
[p][/p]
1990 г. – ІІІ Усесаюзны фестываль старадаўняй і сучаснай камернай музыкі з удзелам Дзяржаўнага камернага хора СССР пад кіраўніцтвам В. Палянскага, «Вівальдзі-аркестра» пад кіраўніцтвам С. Бязроднай, ансамбля духоўнай музыкі «Благавест» з Масквы, Мінскага камернага аркестра, дзіцячага хора «Вясна» пад кіраўніцтвам А. Панамарова, Мінскага камернага хора, фартэп'яннага дуэта з Масквы (А. Бахчыеў, А. Сарокіна), музыканта з Масквы В. Папова і беларускага выканаўцы В. Скарабагатава.
[p][/p]
1989 г. – ІІ Усесаюзны фестываль старадаўняй і сучаснай камернай музыкі з удзелам Дзяржаўнага камернага хора МК СССР пад кіраўніцтвам В. Палянскага, Дзяржаўнага сімфанічнага аркестра МК СССР пад кіраўніцтвам Г.Раждзественскага, ансамбля салістаў Бальшога тэатра, Мінскага камернага аркестра, выканаўцаў са Свярдлоўска Г.Шульгіной і Э.Шафранскага, саліста беларускай оперы Я.ПятровА.
[p][/p]
1988 г. – І Усесаюзны фестываль старадаўняй і сучаснай камернай музыкі з удзелам І.Архіпавай, Дзяржаўнага камернага хора Міністэрства культуры СССР пад кіраўніцтвам В. Палянскага, ансамбля салістаў Бальшога тэатра пад кіраўніцтвам Г.Раждзественскага, Мінскага камернага аркестра, камернага хора Эстонскай філармоніі, ансамбля салістаў «Акадэмія старадаўняй музыкі», ансамбля салістаў «Музыканты старага Таліна», салістаў Маскоўскай філармоніі А. Сафіўліна і А. Мартынава.
Похожие страницы :
• Сьвята музыкі |