Так пракаментавалi сiтуацыю спецыялiсты: «Увод расiйскiм бокам экспартных пошлiн на нафту не спрыяе стабiльнасцi ў рабоце прамысловага гiганта, бо пакуль што канкрэтна не зразумела, па якой формуле будзе далей працягвацца супрацоўнiцтва з расiйскiмi пастаўшчыкамi. Ёсць пэўныя нюансы ў гэтым пытаннi, якiя вельмi цяжка растлумачыць тым, хто далёкi ад нафтахiмiчнай галiны. Але ж у любым выпадку «Нафтан» як займаўся перапрацоўкай, так i будзе займацца. Плённую дзейнасць калектыву кiраўнiцтва прадпрыемства забяспечыць у любым выпадку»...
Адпаведна без вялiкiх збояў працуе сусед «Нафтана» — «Палiмiр», што атрымлiвае сыравiну ад «нафтанаўцаў» па трубе. «З гэтай трубой праблем нiколi не будзе!» — пракаментавалi спецыялiсты па эканомiцы. Нагадаю, што «Нафтан» i «Палiмiр» плануецца аб’яднаць. Цiкава: такi вялiкi крок у будучыню апярэдзiў апошняе значнае павышэнне цаны на газ, бо аб плануемым аб’яднаннi было заяўлена значна раней — яшчэ летась. Эксперты канцэрна «Белнафтахiм» падлiчылi, што такое ўзбуйненне толькi ўзмоцнiць пазiцыi двух вялiкiх прадпрыемстваў, дазволiць больш рацыянальна наладзiць энергаспажыванне.
Сярод апошнiх вытворчых навiн «Нафтана» — завяршэнне тэрмiнаў падачы тэндарных прапаноў на распрацоўку каштарыснай дакументацыi i праекта на падрыхтоўку будаўнiчай пляцоўкi для абсталявання каксавання нафтавых рэшткаў, што дазволiць павысiць глыбiню перапрацоўкi нафты да 90—95 працэнтаў. Кошт гэтай устаноўкi каля 150 мiльёнаў умоўных адзiнак, яна павiнна быць запушчана ў эксплуатацыю ў 2010 годзе.
Аляксандр ПУКШАНСКI
«Звязда»
Похожие страницы :
Нет похожих страниц.