2 кастрычніка ў Расоны з'ехаліся афіцыйныя дэлегацыі з 20 раёнаў Віцебшчыны ў складзе кіраўніцтва і лепшых сельскіх працаўнікоў. Сюды скіраваліся і беларускія артысты – М. Скорыкава, І. Афанасьеву, ансамбль «Бяседа». Расонскія дарожнікі побач з будынкам райвыканкама разгарнулі палявую салдацкую кухню. Можна было пачаставацца беларускімі нацыянальнымі стравамі ў гаспадынь з Ушацкага, Дубровенскага, Верхнядзвінскага і іншых раёнаў вобласці.
Побач народныя майстры – разьбяры, ганчары, ткачы, мастакі і інш. – прапаноўвалі набыць свае творы на памяць пра свята працаўнікоў вёскі і гасцінную Расоншчыну. Людзей у цэнтры з кожнай мінутай станавілася больш, і ў адзінаццаць гадзін пад гукі аркестра святочная калона на чале з кіраўнікамі вобласці Аляксандрам Косінцам, Аляксандрам Ацясавым, старшынёй Расонскага райвыканкама Аляксандрам Шубскім і іншымі службовымі асобамі па вуліцы Савецкай ад новага ўніверсама рушыла на галоўную плошчу райцэнтра.
Галоўнае дзейства з узнагароджаннем пераможцаў абласнога спаборніцтва па вытворчасці збожжа, рапсу і льну адбылося на цэнтральнай плошчы райцэнтра, што непазнавальна змяніла свой воблік дзякуючы будаўнікам. У цэнтры яе ўпрыгожвае фантан. Перад будынкам Дома быту, была ўладкавана адкрытая сцэнічная пляцоўка больш чым на 1100 месцаў для гасцей свята.
Пралогам усяго, па словах А. Косінца, стала дзяржаўная праграма адраджэння і развіцця вёскі, за гады ажыццяўлення якой у АПК Віцебшчыны ўкладзена 9,8 трлн. рублёў. Вынік – 192 аграгарадкі, 191 мадэрнізаваная і наноў узведзеная ферма, карэнная тэхнічнае пераўзброенне і г. д. Створаны неабходны патэнцыял для далейшага развіцця аграпрамысловага комплексу. Цяжкім па ўмовах надвор’я быў сёлетні год. Не спраўдзі ліся надзеі хлебаробаў на 1,5-мільённы збор збожжа, аснова для якога была створана. Аднак і ў гэтых умовах Віцебшчына забяспечыла сваю харчовую бяспеку, выканала дзяржзаказ, заклала патрэбны аб’ём насення. Сёлета мы атрымалі рэкордны ўраджай ільновалакна – 8,5 ц з гектара, нарыхтавалі дастаткова кармоў для нарошч вання мясной і малочнай прадукцыі. У вобласці, адзначыў губернатар, зацверджана стратэгія развіцця АПК да 2015 года, якая ставіць на мэце падваенне вытворчасці прадукцыі. Пакуль мы маем без уліку дапамогі дзяржавы адмоўную рэнтабельнасць, а выйдзем на дадатную, упэўнены А. Косінец.
Старшыня аблвыканкама выказаў вялікую задаволенасць тым, што Віцебшчына своечасова справілася з уборкай усіх сельгаскультур і таму ў Расонах заслужана адзначае свята ўраджаю. Абласныя «Дажынкі» стануць надалей традыцыяй з тым, каб не толькі славіць штогод лепшых земляробаў, але і ў час падрыхтоўкі да свята мець магчымасць па чарзе паляпшаць жыццё людзей у райцэнтрах.
За кароткі прамежак часу ў Расонах асвоена 20 млрд. рублёў. Гарпасёлак змяніўся непазнавальна. І ўсё гэта застанецца людзям, каб ім жылося і працавалася лепш. Расоншчыне трэба пашыраць памеры раллі, значна павысіць нараджальнасць, каб была ў гэтага раёна будучыня. Вобласць дапамагла яму падчас падрыхтоўкі да «Дажынак». Толькі новай тэхнікі прэзентавалі ў фестывальны дзень 17 адзінак. Цяпер слова за раёнам, яго людзьмі. Каб змаглі прымножыць добрыя справы, дабіцца больш важкіх вынікаў у развіцці ўсіх галін гаспадаркі.
Пасля падзячных слоў А. Косінца хлебаробам за працу пачалася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў. У спісе – 54 прозвішчы. Некаторым, як старшыням Аршанскага і Дубровенскага райвыканкамаў Уладзі міру Дзедушкіну і Анатолю Лукашову, давялося ўзнімацца на святочную сцэну не адзін раз. Пераможцы атрымалі дыпломы, грашовыя прэміі і каштоўныя прызы – вадкакрышталічныя тэлевізары «Віцязь». Прэміі за першае месца раёнам і асобным сельгаспрадпрыемствам склалі 6,3 млн. рублёў, другое – 4,9, трэцяе – 3,5 млн. Лепшым камбайнерам А. Косінец уручыў падзячныя пісьмы і прэміі – па паўтара мільёны рублёў на экіпаж. Прэмія вадзіцеляў на адвозцы збожжа склала 520 тысяч.
Пасля цырымоніі ўзнагароджання ўвазе гасцей, удзельнікаў свята быў прапанаваны канцэрт. На асобных пляцоўках ішлі свае канцэртныя праграмы, і кожная знаходзіла ўдзячных гледачоў. Абласныя «Дажынкі» атрымаліся і масавымі, і вясёлымі, і разнастайнымі. Мясцовых жыхароў яшчэ чакаў працяг святочнай праграмы з дыскатэкай і феерверкам. Расоны ўпісалі ў гісторыю абластных «Дажынак» у такім вось шматгранным фармаце першую старонку. Налета эстафету прымае Браслаў.
НС
Похожие страницы :
Нет похожих страниц.