Шыльды з назвамi наваполацкiх вулiц неузабаве могуць "абеларусiцца". Гэтую выснову можна зрабiць з афiцыйнага лiста з гарвыканкама, якi атрымау старшыня суполкi "Рубон" наваполацкай гарадской арганiзацыi "Таварыства беларускай мовы iмя Францыска Скарыны".
Кiраунiк суполкi ТБМ Аляксей Трубкiн звярнууся да гарадскiх уладау з прапановай пашырыць практыку ужывання беларускай мовы у гарадской тапанiмiцы. "Нам вельмi прыемна бачыць, што назвы некаторых аутобусных прыпынкау у нашым горадзе пiшуцца па-беларуску i па-руску, - адзначыу у лiсце да старшынi гарвыканкама Аляксандра Камарова Аляксей Трубкiн. - На нашу думку, гэта у поунай меры адпавядае заканадауству i выклiкае удзячнасць жыхароу горада. Гэтым вы ставiце наш горад у адзiн шэраг з такiмi адмiнiстрацыйнымi цэнтрамi, як Мiнск, Вiцебск, Полацк, якiя ужо дауно выкарыстоуваюць беларускую мову у тапанiмiчнай сферы. Спадзяёмся, гэтая практыка будзе укараняцца, што надасць вулiцам беларускi каларыт i адразу зверне на сябе увагу гасцей горада".
Сябры ТБМ прапанавалi кiраунiцтву горада працягнуць традыцыю i пачаць выраб нумарных шыльдау на фасады дамоу на беларускай i рускай мовах. I нават паабяцалi сваю дапамогу, калi пераклад будзе выклiкаць нейкiя складанасцi. Iх прапанова была прынята.
Зараз УП "Будаунiча-вытворчае бюро" вырабляе узоры шыльдау з назвамi вулiц на беларускай, рускай мовах, а таксама лацiнскiмi лiтарамi. Распрацоуваецца таксама i новае афармленне аутобусных прыпынкау, назвы якiх будуць на беларускай мове.
Андрэй АЛЯКСАНДРАЎ.
Витебский Курьер
Похожие страницы :
• Вулічны рэфэрэндум у Наваполацку |
• У Наваполацку вырашылі пагаладаць 10 дзён |