ПОЛОЦК. НОВОПОЛОЦК - Карта, Гостиницы, Погода в Полоцке, Расписание движения в Полоцке, ПГУ

•Полоцк : Гостиницы

•Полоцк : Кафе и рестораны

•Полоцк : Карты

•Полоцк : Достопримечательности

•Полоцк : Расписание движения транспорта

•Полоцк : Турбазы

•Полоцк : Турфирмы

•Карта сайта

Карты Полоцка
Полочане
Полацкая энцыклапедыя
Полоцкий государственный университет (ПГУ)
Достопримечательности Полоцка

•Доска объявлений

•Полоцк : Экономика

•Полоцк : Общество

•Полоцк : Культура

•Полоцк : Экология

•Полоцк : Туризм

•Полоцк : Спорт

•Полоцк : Происшествие

•Свободная трибуна

•Разное


ИСТОРИЯ
ИСТОРИЯ ПОЛОЦКА
ПОЛОЦКАЯ ЭНЦИКЛОПЕДИЯ
ПОЛОЦКАЯ БИБЛИОТЕКА
Арт-галерея (Полоцк)
ХРОНОЛОГИЯ
РЕЛИГИЯ
Полоцкая и Глубокская епархия Белорусского Экзархата Русской Православной Церкви Полоцкая и Глубокская ...
Р. Баравы. Хрысціянізацыя тэрыторыі Полацкай і Тураўскай епархій X—XIV ст. Р. Баравы. Хрысціяніза...
Религиозная жизнь полочан Религиозная жизнь полочан
Иезуиты в Полоцке Иезуиты в Полоцке
Православие в Полоцке Православие в Полоцке
Дохристианские верования Дохристианские верования
Религиозная жизнь полочан Религиозная жизнь полочан
Значэнне прыняцця хрысціянства Значэнне прыняцця хрыс...
Унутраная структура царквы Унутраная структура ца...
Дваяверства Дваяверства
Хрысціянізацыя беларускіх зямель Хрысціянізацыя беларус...
КУЛЬТУРА
ПОЛОЧАНЕ

Значэнне прыняцця хрысціянства

хрысціянства
Дата: 21 Февраля 2004
Суббота

Значэнне прыняцця хрысціянства

Прыняцце хрысціянства ва ўсходніх славян, у тым ліку ў беларускіх землях, мела выключна важнае гістарычнае значэнне. Яно супала па часе з усталяваннем дзяржаўнасці ў беларускіх землях і, безумоўна, станоўча паўплывала на ход гэтага працэсу.

У адрозненне ад язычніцтва хрысціянская вера ў адзінага Бога Ісуса Хрыста адпавядала адзінаўладдзю князя ў дзяржаве, а значыць, духоўна асвячала гэту ўладу, а духавенства падтрымлівала яе і было ёй апорай. Хрысціянскае веравучэнне сцвярджала, што ўсякая ўлада ад Бога, а ўсё, што ад Бога, з'яўляецца свяшчэнным і нязменным.

У выніку прыняцця хрысціянства значна ўзрос аўтарытэт Полацкага і Тураўскага княстваў, а затым і Вялікага княства Літоўскага. З імі як з роўнымі пачалі лічыцца іншыя хрысціянскія дзяржавы.

У той жа час прыняцце хрысціянства па візантыйскай традыцыі значна ўскладніла адносіны з некаторымі краінамі Заходняй Еўропы і асабліва з рымскім папам. Гэтыя абставіны сталі найбольш адчувальнымі ў перыяд крыжацкай агрэсіі, якую духоўна асвячаў і падтрымліваў рымскі папа.

Прыняцце хрысціянства мела таксама значныя сацыяльна-эканамічныя вынікі для беларускіх зямель. Сувязі з хрысціянскімі краінамі, асабліва з Візантыяй, садзейнічалі развіццю рамяства і гандлю, у першую чаргу знешняга.

Шырокі размах атрымала царкоўнае будаўніцтва. Значна ўзрасла патрэба ў рамесніках, новых відах рамяства (выраб цэглы, абчэсванне каменю і інш.).

З распаўсюджваннем хрысціянства паступова фарміравалася саслоўе духавенства, якое склалі самыя адукаваныя і ўплывовыя людзі. Знаёмства з візантыйскай культурай з'явілася стымулам для развіцця адукацыі, літаратуры, мастацтва, архітэктуры. Пры цэрквах і манастырах адкрываліся школы, перапісваліся кнігі. У беларускіх землях разгарнулася каменнае будаўніцтва. саборы, цэрквы і манастыры сталі самымі прыгожымі і велічнымі будынкамі. Убранства гэтых будынкаў далучала веруючых людзей да высокага мастацтва.

Паляпшаўся маральны стан грамадства. Хрысціянскія запаведзі садзейнічалі ўсталяванню добрых адносін паміж людзьмі. З прыняццем хрысціянства зніклі такія заганы язычніцтва, як ахвярапрынашэнне (у тым ліку людзей), мнагажонства, кроўная помста і інш. Царква і духавенства аказалі ўплыў на ўсе сферы жыцця грамадства.

Прыход на змену язычніцтву новай хрысціянскай рэлігіі быў гістарычна абумоўлены і ў цэлым садзейнічаў прагрэсіўнаму развіццю грамадства.

Г.Ганецкая, С.Тарасаў, Г.Штыхаў

(Цытуецца паводле: \"Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Полацка\".- Мн.: 2002. с. 69)


Похожие страницы :
Торвальд Вандроўнік: сенсацыйныя звесткі пра хрышчэнне Полацка
ВІТГЕНШТЭЙН ПЁТР ХРЫСЦІЯНАВІЧ
Хрысціянізацыя беларускіх зямель
Р. Баравы. Хрысціянізацыя тэрыторыі Полацкай і Тураўскай епархій X—XIV ст.

© Copyright 2003-2021 ePolotsk.com