ПОЛОЦК. НОВОПОЛОЦК - Карта, Гостиницы, Погода в Полоцке, Расписание движения в Полоцке, ПГУ

•Полоцк : Гостиницы

•Полоцк : Кафе и рестораны

•Полоцк : Карты

•Полоцк : Достопримечательности

•Полоцк : Расписание движения транспорта

•Полоцк : Турбазы

•Полоцк : Турфирмы

•Карта сайта

Карты Полоцка
Полочане
Полацкая энцыклапедыя
Полоцкий государственный университет (ПГУ)
Достопримечательности Полоцка

•Доска объявлений

•Полоцк : Экономика

•Полоцк : Общество

•Полоцк : Культура

•Полоцк : Экология

•Полоцк : Туризм

•Полоцк : Спорт

•Полоцк : Происшествие

•Свободная трибуна

•Разное


ИСТОРИЯ
ИСТОРИЯ ПОЛОЦКА
ПОЛОЦКАЯ ЭНЦИКЛОПЕДИЯ
ПОЛОЦКАЯ БИБЛИОТЕКА
Арт-галерея (Полоцк)
Гороскоп на ePolotsk.com Гороскоп на ePolotsk.com
Тацяна КОЗІК на радыё “Свабода” у перадачы “Магія мовы” Тацяна КОЗІК на радыё “Свабода” у перадачы “Магія мовы”
"Птушыны рай", габэлен
"Эйфарыя разьняволенага палёту", габэлен
"Цеплыня матуліных сьпеваў", габэлен
“Фэст восеньскага далучэньня да таямніцы”, габэлен “Фэст восеньскага далучэньня да таямніцы”, габэлен
“Крылы ператворацца ў карэньні II”, габэлен “Крылы ператворацца ў карэньні II”, габэлен
“Маўклівыя валуны ў белай прасторы”, габэлен “Маўклівыя валуны ў белай прасторы”, габэлен
“Адчуць на сваіх крылах залатую цеплыню”, габэлен “Адчуць на сваіх крылах залатую цеплыню”, габэлен
"Чорныя птушкі фарбуюць аблокі", габелен
“Таемныя мары замкнёнай прасторы I”, батык “Таемныя мары замкнёнай прасторы I”, батык
Татьяна КОЗИК - отзывы о творчестве (В Полоцке — «Птушыны рай» Василь Кроква) Татьяна КОЗИК - отзывы...
Татьяна КОЗИК - отзывы о творчестве (НЕЎТАЙМОЎНАЕ ІМКНЕНЬНЕ ДА ГАРМОНІІ Ларыса ЛЫСЕНКА) Татьяна КОЗИК - отзывы...
Татьяна КОЗИК - отзывы о творчестве (“СЬВЯТЛО СОНЕЧНАЙ ПРОБЫ” Алесь Аркуш) Татьяна КОЗИК - отзывы...
Татьяна КОЗИК (Полоцк): отзывы о творчестве (Алена НІЯКОЎСКАЯ Татьяна КОЗИК (Полоцк)...
Художники Полоцка: информация для участников Художники Полоцка: информация для участников
Художники Полоцка: участники проекта Художники Полоцка: участники проекта
Художники Полоцка: о проекте Художники Полоцка: о проекте
Татьяна КОЗИК (Полоцк) Татьяна КОЗИК (Полоцк)
Belarusian Art Database - Художники Полоцка Belarusian Art Databas...
ХРОНОЛОГИЯ
РЕЛИГИЯ
КУЛЬТУРА
ПОЛОЧАНЕ

Тацяна КОЗІК на радыё “Свабода” у перадачы “Магія мовы”


Дата: 13 Марта 2005
Воскресенье

Художники Полоцка - банк данных. Выставка - продажа картин, Полоцк. Картинные галереи полоцких художников.


Полацк - Полоцк - полоцкие художники

Іван Хруцкі
"Партрэт невядомай"





Тацяна КОЗІК на радыё “Свабода” у перадачы “Магія мовы”.

* * *

Калі я вучылася на апошнім курсе Віцебскага тэхналягічнага інстытуту, а было гэта ў мінулым стагодзьдзі за савецкім часам, на адкрыцьцё выставы нашых студэнцкіх прац прыехалі тагачасныя кіраўнікі Саюзу мастакоў. Яны высока ацанілі нашыя творы і з бацькоўскім клопатам у голасе паведамілі пра гэта ў сваіх выступах перад студэнтамі.

Тады я, набраўшыся сьмеласьці, спытала ў высокіх гасьцей: а чаму не бывае ў нашым інстытуце разьмеркаваньня ў абласны філіял мастацкага камбінату? Госьці, разгубленыя ад гэткага нахабнага пытаньня, адказалі, што ім патрэбны маладыя кадры ў рэгіёнах і такое разьмеркаваньне магчымае, трэба толькі атрымаць рэкамэндацыю ад абласнога аддзяленьня Саюзу мастакоў. Празь нейкі час я наведала паседжаньне рады абласнога аддзяленьня і прынесла з сабой свае мастацкія працы. Рада ўхваліла мае спробы і дала мне рэкамэндацыю.

Такім чынам, упершыню выпускнік Віцебскага тэхналягічнага быў разьмеркаваны ў мастацкі камбінат. Прачуўшы пра гэта, мой настаўнік, мастак Анатоль Ізаітка, сказаў: “Ваўка ногі жывяць”. А я ўпэўнілася: у каго адвага, у таго й перавага.

* * *

Калі я студэнткай прыяжджала на вакацыі ў родны Хоцімск, дык спынялася ў цёці Машы, якая была мне на той час за маці. І любіла, і хвалявалася за мяне, бадай, больш чым за сваіх родных дзяцей. Звычайна пасьля здачы іспытаў я выглядала стомленай і схуднелай. Шкадуючы мяне, цёця Маша казала: “Нічога, дзетка, навука хоць і намучыць, але жыць навучыць”.

Летам пасьля другога курсу ў мяне надарыўся першы вялікі мастацкі заказ: мне прапанавалі размаляваць хоцімскую дзіцячую паліклініку. Працавала я зацята, амаль з раніцы да позьняга вечара. Цёця Маша як магла стрымлівала мой запал, але я ня слухала яе нараканьняў і працягвала днямі поўзаць па сьценах з пэндзлямі й фарбамі. Скончыўшы працу, я атрымала разьлік – грошы на той час вельмі вялікія. Цёця Маша ўспрыняла гэтую вестку як маю першую сур’ёзную перамогу і пачала паважаць мой выбар – стаць мастаком. “Навуку за плячыма ня носяць”, казала яна мне, падахвочваючы маё жаданьне вучыцца.

Людзі пра навуку прыдумалі шмат прымавак, і ўва ўсіх тых выслоўях гучыць вялікая павага да вучонасьці, да ведаў, да разумных людзей. Шкада, што ў сучаснай Беларусі гэтыя прымаўкі не пачутыя й не зразуметыя ўладай.

Згадваючы настаўленьні цёці Машы, разумею, што гэта быў і клопат пра мой лёс, і я ня раз пераконвалася ў іх слушнасьці: навуку за плячыма ня носяць.

* * *

На паседжаньне літаратурнага аб’яднаньня “Крыніцы”, сябры якога зьбіраліся ў наваполацкай газэце “Хімік”, прыходзілі побач з літаратарамі і мастакі, і музыкі. Сустракаліся мы ня толькі каб пагутарыць пра літаратурныя дасягненьні і абмеркаваць творы “крынічан”, але й дзеля плянаваньня сваіх, так бы мовіць, канкрэтных спраў. А каму творчыя людзі будуць імкнуцца дапамагчы ў старажытным Полацку? Ну, вядома ж, найперш археолягам і рэстаўратарам.

У 1987 годзе надарылася гарачая пара. Па-першае, на цэнтральным гарадзкім пляцы Волі Сяргей Тарасаў распачаў вялікі археалягічны раскоп. Па-другое, пачалася рэстаўрацыя пад музэй беларускага кнігадрукаваньня будынку былой брацкай школы. Любое паседжаньне “крынічан” тае пары канчалася абвесткамі пра неабходнасьць дапамогі. Бо, як кажуць людзі, грамада – вялікі чалавек, якому па плячы вялікія справы. Ахвотных папрацаваць заўжды хапала.

Нядаўна гартала сямейны альбом і на вочы трапіўся фатаздымак, на якім захавалася імгненьне працоўнага дня на брацкай школе. “Крынічане” выносяць з памяшканьняў друз, дошкі, бярвеньне. Вакол будынку горы сьмецьця. І людзей на здымку – як вялікая будаўнічая брыгада. Адразу й падумалася: моцны статак чарадою, а людзі грамадою.

* * *

Свой самы вялікі габэлен я зрабіла для офісу кіраўніка наваполацкага філіялу “Белпрамбудбанку”. Было гэта даўно, амаль дзесяць гадоў таму. Памерамі ён – чатыры з паловай на два мэтры. Ткала свой габэлен веку ўручную, на вялізнай раме. Праца гэта марудная й складаная. Нітачка да нітачкі – і гэтак некалькі месяцаў запар, дзень у дзень. Увогуле, мае габэлены для мяне, як дзеці. Хвалюесься за іх, час ад часу згадваеш тыя, што выправіліся ў людзі.

Нядаўна я наведала, маючы клопат, “Белпрамбудбанк” і вырашыла пацікавіцца лёсам свайго дзіцяткі. Аказалася, што ў кіраўніковым кабінэце габэлену ўжо няма. Летась пад кіраўніцтвам менскіх дызайнэраў у будынку зрабілі рамонт, і мой габэлен пераехаў у іншае памяшканьне – банкаўскую залю для паседжаньняў. Адзін зь мясцовых начальнікаў расказаў мне, як для гэтага манэўру прыйшлося габэлен выцягваць праз вакно, бо празь дзьверы не праходзіў. “Мы ж разумеем, што гэта рэч дарагая, таму рабілі ўсё асьцярожна і ўважліва,” з павагай тлумачыў работнік банку.

“Ну во, а ты хвалявалася, – сказала мне ўвечары сяброўка, – застаецца тое, што дарагое”. Пра вартае й каштоўнае беларусы яшчэ кажуць: золата і ў попеле сьвеціцца. А дарагое вымяраецца ня толькі грашыма. Дарагім можа быць: памяць, мастацкі твор, краявід, чалавек, слова. І тады насамрэч: застаецца тое, што дарагое.

люты, 2005




на страницу автора >>>


на главную >>>



Похожие страницы :
• Новы музей у Гарадку
Новы праект у галіне энергазберажэння, энергаэфектыўнасці і альтэрнатыўных крыніц энергіі

© Copyright 2003-2021 ePolotsk.com