Хлопчыкi i дзяўчынкi стварылi эсэ «Вартасцi ананiмнай паэмы «Тарас на Парнасе». Яны ахарактарызавалi час з’яўлення паэмы, яе гiстарычны лёс, ацанiлi, як гэтая паэма пераклiкаецца з iншымi ананiмнымi творамi таго часу, а таксама стварылi пералiк ананiмных паэм iншых часоў i народаў. Творчы калектыў юных краязнаўцаў напiсаў i гiсторыю вызначэння аўтарства, у тым лiку правёў даследаванне найбольшай верагоднасцi аўтарства Канстанцiна Веранiцына з вёскi Астраўляны Вiцебскага павета (у наш час — Гарадоцкi раён). Прадстаўнiкi пакалення «нэкст» зрабiлi «разбiўку» паэмы на мультыплiкацыйныя часткi, якiя можна праiлюстраваць, зрабiлi больш за пяцьдзесят малюнкаў для iлюстрацыi паэмы.
Наведвальнiкi музея змогуць азнаёмiцца з «Кнiгай рэцэптаў кухнi ХIХ стагоддзя», якую ўсе жадаючыя змогуць дапаўняць сваiмi рэцэптамi, што дасталiся iм у спадчыну ад продкаў. Будзе ў музеi i спеўнiк беларускiх песень i прыпевак, якi змогуць дапоўнiць наведвальнiкi. Безумоўна, будзе цiкава азнаёмiцца i з «Кнiгай апiсання старадаўнiх танцаў», якiя названы ў паэме (з нотамi i малюнкамi асноўных фiгур танцаў). Аналагiчным будзе i спiс старадаўнiх гульняў.
Над аднымi з дзвярэй музея будзе надпiс «Дарога з таго свету вядзе прамою на Парнас...», а над гардэробам: «I кожны морду ўперад усоўвае, каб першым на гару ўзлезцi». Пачытаць урывак з паэмы можна будзе нават i ў прыбiральнi, дзе над ракавiнай плануюць замацаваць надпiс: «Устаў з зямлi, аблакацiўся, бо быў у гразi я, як свiння». Мараць аўтары музея i аб тым, каб працавала ў будучым музеi маленькая «сталоўка» з 3—4 столiкамi. Тут будуць падавацца стравы, апiсаныя ў паэме. Над раздачай таксама будзе надпiс — цытата з паэмы: «Хадзiўшы па гары Парнаскай, мне дужа захацелася есцi», а сцены сталовай залы будуць распiсаны выявамi мясцовых традыцыйных страў i надпiсамi: «Аж слiнкi пацяклi ў Тараса i забурчала ў жываце», альбо «Багi паселi ўкруг стала». Вось i адчуюць сябе госцi «багамi»!
Адкрыецца пры музеi i бiблiятэка, дзе можна будзе ўбачыць выданнi паэмы розных часоў. Ужо ёсць фотаздымкi той самай сапраўднай грэчаскай гары Парнас. А хто пажадае, зможа сам трапiць на Парнас, толькi беларускi, бо ёсць такая гара, якую месцiчы так i называюць. Мяркуюць, што музей сусветна вядомай паэмы стане турыстычнай Мекай раёна.
Абавязкова будуць у музеi святкаваць дзень нараджэння Канстанцiна Веранiцына (14 лiстапада) i дзень, пазначаны на самым раннiм рукапiсе паэмы — 15 красавiка.
Музей запланавана адкрыць у звычайнай сялянскай хаце. Улады Гарадоччыны вельмi зацiкавiлiся прапановай школьнiкаў i паабяцалi не зацягваць на гады працэс разгляду гэтай iдэi. Ёсць надзея, што праект падтрымаюць i ў Мiнiстэрстве культуры. Тым больш што вельмi вялiкiх сродкаў для яго стварэння не патрабуецца. Тыя ж аўтары пра ганарары ўвогуле i не гавораць. Праект ужо атрымаў высокую ацэнку кiраўнiкоў рэспублiканскага грамадскага аб’яднання «Зялёны крыж», а таксама навукоўцаў заходнiх унiверсiтэтаў. Вельмi падабаецца магчымасць адкрыць унiкальны музей i мясцовым фермерам. Таму, безумоўна, хат для адкрыцця музея «Тараса на Парнасе» будзе прапанавана шмат. А пакуль што можна толькi ўявiць, якiм ён будзе. Сцены i столь (!) будуць размаляваныя. На столi паселяцца багi — Марс, Венера, Амур, а таксама Геркулес, нiмфы i наяды. Ля сцен будуць «вiтрыны» з усiмi рэчамi, пра якiя гаворыцца ў паэме. Плануюць зрабiць нават комiкс альбо дыяфiльм на прыкладзе старых добрых савецкiх фiльмаў.
А цяпер з задавальненнем пра аўтараў праекта музея. Аўтар малюнкаў — Ксенiя Батрак, укладальнiкi слоўнiкаў (з тлумачэннем слоў з паэмы, якiя могуць быць у наш час не зусiм зразумелымi) — Аляксандр Кульчыцкi, Дзмiтрый Дзятлаў, збiральнiкi экспанатаў этнаграфiчнага музея Аляксей Мядзведзеў, Арцём Жымалоскiн, Яўген Якавенкаў (i iх бацькi), Юлiя Лемашова, Варвара Созiмава, Яўгенiя Iзотава. Гiстарычныя даследаваннi правяла Алена Пуставалава — студэнтка гiстарычнага факультэта Вiцебскага дзяржаўнага унiверсiтэта iмя П. М. Машэрава.
Калi i ў вас ёсць жаданне дапамагчы ў стварэннi музея, альбо жадаеце падзялiцца старымi рэцэптамi страў i г.д., пiшыце на электронны адрас: belitskaya@rambler.ru, Белiцкай Л. I.
Аляксандр ПУКШАНСКI
ЗВЯЗДА
Похожие страницы :