таемна і праводзіўся закрыта, - на яго паседжанні не дазволілі прысутнічаць нават кіраўніцтву існуючага Саюза беларускіх пісьменнікаў. А прыкрай, бо новая
арганізацыя ўзяла ранейшую назву старэйшай пісьменніцкай арганізацыі краіны, хоць слова Беларусь заканадаўча забаронена ўжываць у назвах грамадзкіх і
дзяржаўных арганізацыях. Такім чынам, новая структура выразна імкнецца заняць месца галоўнай пісьменніцкай арганізацыі краіны. Пры гэтам у яе шэрагах няма ніводнага народнага паэта, або лаўрэата асноўных літаратурных прэміяў краіны. З 582 сябраў старога Саюза беларускіх пісьменнікаў ва ўстаноўчым сходзе новага праўладнага Саюза пісьменьнікаў Беларусі ўдзельнічалі ўсяго 53 чалавекі, і тое галоўным чынам працаўнікі
рэдакцыйна-выдавецкага холдынга, якія мусілі з'явіцца на ўстаноўчы з'езд каб не згубіць працу.
22 лістапада вядомыя пісьменнікі, сярод іх Генадзь Бураўкін, Анатоль Вярцінскі, Віктар Казько, Анатоль Кудравец і інш., правялі прэсавую канферэнцыю, на якой выказалі абурэнне дзейнасцю ўлад. Кіраўніцтва Саюзу
беларускіх пісьменнікаў пераканана, што ўлады стварылі лаяльную пісьменніцкую арганізацыю, каб падмяніць ёю ранейшы Саюз. Паэт Сяргей Законнікаў сказаў, што цалкам магчыма, што ўлада пойдзе на ліквідаванне СБП, але пісьменніцкая арганізацыя ўсё адно будзе існаваць у той ці іншай форме.
Літаратары Полаччыны выказалі падтрымку Саюзу беларускіх пісьменнікаў. Суполка «Таварыства вольных літаратараў» прыняла зварот, у якім заклікала сяброў СБП да салідарнасці і нязломнасці. Ніхто з шасці сяброў СБП, якія жывуць у Полацку і Наваполацку, ва ўстаноўчым сходзе новага саюза не ўдзельнічаў. Наваполацкі празаік Ірына Жарнасек з гэтай нагоды сказала наступнае: «Па-сутнасці, у Беларусі распалена вялізнае вогнішча, у якім
гараць нашая мова, літаратура, культура. Усё ахоплена чырвона-зялёным полымем. І вельмі сумна, што многім, так бы мовіць, “інжынерам чалавечых душаў” захацелася на ім паскакаць».
Алесь Козік
Похожие страницы :
Нет похожих страниц.