ПОЛОЦК. НОВОПОЛОЦК - Карта, Гостиницы, Погода в Полоцке, Расписание движения в Полоцке, ПГУ

•Полоцк : Гостиницы

•Полоцк : Кафе и рестораны

•Полоцк : Карты

•Полоцк : Достопримечательности

•Полоцк : Расписание движения транспорта

•Полоцк : Турбазы

•Полоцк : Турфирмы

•Карта сайта

Карты Полоцка
Полочане
Полацкая энцыклапедыя
Полоцкий государственный университет (ПГУ)
Достопримечательности Полоцка

•Доска объявлений

•Полоцк : Экономика

•Полоцк : Общество

•Полоцк : Культура

•Полоцк : Экология

•Полоцк : Туризм

•Полоцк : Спорт

•Полоцк : Происшествие

•Свободная трибуна

•Разное


НОВОСТИ
НОВОСТЬ ДНЯ
НОВОСТИ: СПОРТ
НОВОСТИ: ТУРИЗМ
НОВОСТИ: ЭКОЛОГИЯ
НОВОСТИ: ЭКОНОМИКА
НОВОСТИ: КРИМИНАЛ
НОВОСТИ: ОБЩЕСТВО
НОВОСТИ: КУЛЬТУРА
СВОБОДНАЯ ТРИБУНА
С.А. Шыдлоўскі. ШТОДЗЁННАЕ ЖЫЦЦЁ СТУДЭНТАЎ ПОЛАЦКАЙ АКАДЭМІІ: Паводле ўспамінаў Э.Т. Масальскага С.А. Шыдлоўскі. ШТОДЗЁ...
Сяргей Шыдлоўскi. МУЗЭЮМ Сяргей Шыдлоўскi. МУЗЭЮМ
Сяргей Шыдлоўскi. Каардынаты Полацкага Сяргей Шыдлоўскi. Каар...
Сяргей Шыдлоўскі. БОЛЬШ ЧЫМ ГОРАД Сяргей Шыдлоўскі. БОЛЬ...
Сяргей Шыдлоўскі. Пан Тадэвуш і Шляхціц Завальня Сяргей Шыдлоўскі. Пан ...
Сяргей Шыдлоўскі. ПОЛАЦКАЯ МАРКА Сяргей Шыдлоўскі. ПОЛА...
Сяргей Шыдлоўскі. ЗЬБІРАНЬНЕ ПОЛАЦКУ Сяргей Шыдлоўскі. ЗЬБІ...
С. Шидловский. ПОЛОЦКИЕ АМБИЦИИ С. Шидловский. ПОЛОЦКИ...

Сяргей Шыдлоўскі. БОЛЬШ ЧЫМ ГОРАД


Дата: 28 Октября 2008
Вторник

Сяргей Шыдлоўскі[p][p]

БОЛЬШ ЧЫМ ГОРАД[p][/p]

Полацк. Фотаальбом. Аўтар-укладальнік Каліноўскі І.І., фота Эрнста Цецярэўскага- Мн., «Беларусь», 2004.[p][/p]
Рэспубліка Беларусь паўстала на сутыку дзьвух тэкстаў: мастацкага- «Шляхціца Завальні» Яна Баршчэўскага ды юрыдычнага- «Дэклярацыі аб Незалежнасьці».[p][/p]
Пераход пасавецкага грамадства ад засваеньня гэтай тэкставай прасторы да асвойтваньня прыроднага і соцыякультурнага ляндшафту новай незалежнай краіны адбываецца паволі. Як вынік, звыклымі геакультуралагічнымі асацыяцыямі ў нашага суайчыньніка застаюцца наступныя ланцужкі: помнік архітэктуры- Крэмль, вежа- Астанкінская, дрэва- бяроза... Беларус- пан сахі і касы.[p][/p]
Разрыў паміж Беларусьсю, вядомай нам паводле паэтычна-ўзьнёслай рыторыцы папулярызатараў гісторыі, і Беларусьсю, бачнай за фіранкай экскурсійнага аўтобуса, уражвае. Мы ўжо ўмеем расказваць, але яшчэ не даем рады выгодна паказаць сябе. Беларуская ідэя паўстае ў бляску міталёгіі і нішчымнасьці іканаграфіі. Гэта Беларусь кніжная, Беларусь кніжнікаў.[p][/p]
Заклік «Тутэйшых» ў 80-ых мінулага стагодзьдзя да стварэньня папулярнага беларускамоўнага чытва сёньня варта было б перафармуляваць: кожнай вёсцы- па ўласнаму фотаальбому. Выдавайма паштоўкі зь беларускімі краявідамі, каб ня ўмёрлі. Візуалізацыя паэтычных нацыянальных сымбаляў, ідэалу незалежнай эўрапейскай краіны- актуальная праграма дзеяньня для айчыннай індустрыі турызму ды маскультуры. Зямля пад белымі крыламі чакае кваліфікаваных у пытаньнях культуры ўласнай краіны вандроўнікаў з фотакамэрамі, балазе сучасная лічбавая тэхніка падобнае паломніцтва дужа спрашчае.[p][/p]
Полацку ў пэўнай ступені тут пашэнціла больш. Сафійскі сабор ды Барысаў камень даўно сталі айчыннымі эквівалентам Эйфэлевай вежы, прэзэнтуючы ў сьвеце беларускі стыль. Але побытавая культурная прастора гораду засталася ў засені манумэнтаў. Полацку, як сыстэме самабытных лёкусаў, яшчэ належыць у будучыні быць ня толькі асэнсаваным, але і “абжытым” уласнабеларускай навуковай ды мастацкай думкай.[p][/p]
Фотаальбом Івана Каліноўскага й Эрнста Цецярэўскага “Полацк”, што выйшаў у выдавецтве “Беларусь” у 2004 годзе накладам 3000 асобнікаў, прадстаўляе новы фармат гэтага старажытнага месца.[p][/p]
На фотаздымках паўстае горад-загадка, горад-містэрыя, які шмат бачыў, шмат ведае, але не сьпяшаецца выдаваць свае таямніцы. Горад як інтэлектуальная прыгода, картаграфія якога падначалена ня столькі законам горадабудаўніцтва, колькі інтрыгам і фантазіям гісторыі.[p][/p]
Імпануе ракурс, у якім паўстаюць гарадзкія краявіды, сьцёртыя ад шматлікага тыражаваньня на паштовых марках, значаках ды паштоўках і цяпер нібыта рэстаўраваныя фатографам. Падобны эфэкт ствараецца не ў апошнюю чаргу дзякуючы адмысловай падсьветцы на фотаздымках, крыніца якой знаходзіцца долу, нібыта сьвет ідзе з самой зямлі, полацкай зямлі, з глыбіні яе вякоў.[p][/p]
У альбоме не сустрэнеш эпатажу ці экзотыкі- маргінальнага, андэграўнднага Полацку. Гэта парадны партрэт гораду, першай сталіцы беларускай дзяржавы, і дадзены жанр вытрыманы аўтарамі кнігі прафэсійна-бездакорна. Адпаведна няма на яе старонках і стамляючай эрудыцыі. Горад паказаны ў межах, калі можна так сказаць, школьнай праграмы, яго прэзэнтуюць хрэстаматыўныя аб’екты, якія лёгка апазнаюцца сярэднім абаваталем: гэта культавыя пабудовы, помнікі вялікім землякам… Клясычны стыль места акцэнтаваны зьмешчанымі ў кнізе старымі паштоўкамі з калекцыі Вячкі Целеша.[p][/p]
Сучасныя культурныя актуаліі прадстаўлены факультатыўна- няма выяваў камня ТВЛ, дуба Ластоўскага… Магчыма, тэхналягічныя абмежаваньні выхаду кнігі не дазваляюць пасьпяваць за дынамічнымі тэмпамі зьменаў культурных краявідаў сучаснага Полацку. Цяжка закінуць аўтарам фотаальбома ідэалягічную ці канфэсійную заангажаванасьць- на старонках кнігі прысутнічаюць праваслаўныя, каталіцкія ды ўніяцкія сьвятыні, хрысьціянскія і язычніцкія артэфакты, крыжы і камяні.[p][/p]
Упрыгожваюць кнігу панарамныя здымкі. Вока сягае далёка за межы гораду, да ляснога далягляду, усьлед дзьвінскай плыні. І гэта сымбалічна- Полацк заўжды быў больш, чым толькі горад, маркуючы сваім іменем прастору ад Смаленску да Рыгі.[p][/p]
Краязнаўцы з нагоды разбурэньня ў горадзе камяніц сярэдзіны мінулага стагодзьдзя наракаюць, што выгляд Полацка амаль цалкам зьмяняецца на працягу жыцьця аднаго пакаленьня. Мяркую, аўтары фотаальбома ўсё ж патрапілі паказаць тое, што нязьменна ў прыродзе Полацку- яго веліч, узяўшы ў сьведкі непадуладнае руйнаваньню- неба, Дзьвіну, бель сьнегу на стрэхах полацкіх дамкоў.[p][/p]
***[p][/p]
Вы з правінцыі і толькі нядаўна прыехалі ў старажытную крывіцкую сталіцу. Шукаеце праводніка па месцах моцы, пунктаў таго-дзе-адбываецца? Адкладзіце кнігу ўбок. Вамі ніколі не патрапіць у Полацк такім чынам, зрэшты, як і ня ўбачыць Вільні. Чакайце, горад прыйдзе ў вашыя сны і вы самі станеце тады месцам-дзе-адбываецца- Полацк.[p][/p]
[p][/p]
Сяргей Шыдлоўскі


Похожие страницы :
Сяргей Шыдлоўскi. МУЗЭЮМ
Сяргей Шыдлоўскі. ЗЬБІРАНЬНЕ ПОЛАЦКУ
Сяргей Шыдлоўскі. ПОЛАЦКАЯ МАРКА
Сяргей Шыдлоўскi. Каардынаты Полацкага

© Copyright 2003-2021 ePolotsk.com